Мова99

У гэтым слове амаль усе робяць памылку. Запомніце, як правільна

Згадваючы 2020 год, вы дакладна выкарыстоўваеце гэта слова.

Слова «пратэсны» каварнае ў напісанні. Многія пішуць яго як «пратэстны» (бо ад слова «пратэст»), але гэта памылка.

Па правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, абноўленых у 2008 годзе, у асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме.

Па аналогіі з «пратэсным» пішуцца і такія словы: капусны, ненавісны, хросны, посны, кантрасны. Хоць усе яны ўтвораны ад слоў з «т» ці «ц» у канцы (капуста, нянавісць, хрысціць, пост, кантраст).

Мовазнаўца Вінцук Вячорка раіць яшчэ выкарыстоўваць слова «пратэставы».

У Дзень роднай мовы хочацца пажадаць: не бойцеся рабіць памылкі — размаўляйце, чытайце і пішыце па-беларуску!

Каментары9

  • Смургонец
    21.02.2025
    Вертухаяў многа, пісьменных мала.
  • Што лепш
    21.02.2025
    Бел-чырвона-белы ці бела-чырвона-белы ці бел-чырван-белы?
  • дэпутат
    21.02.2025
    Кто как хаціт, тот так і гаварыт.
    Дземяньцей

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля22

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой53

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін9

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля22

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць