У Кобрыне аднаўляюць падачу электразабеспячэння пасля збою на падстанцыі.
На падстанцыі ПС — 110 «Кобрын-Заходняя» 24 лютага ў 4:00 адбыўся тэхналагічны збой у працы абсталявання.
«Часовыя перабоі з электразабеспячэннем паўсталі ў некаторых раёнах горада. У выніку аператыўных пераключэнняў вялікая частка спажыўцоў забяспечана электрычнасцю, электразабеспячэнне ў дамах адноўлена», — паведамілі ў «Брестэнерго».
Каментары