Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся
Аварыя адбылася днём 24 лютага на 118‑м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы.

33‑гадовы кіроўца фуры з паўпрычэпам не паспеў затармазіць і сутыкнуўся з аўтобусам Volkswagen Crafter, які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Пасля ўдару грузавы аўтамабіль выкінула ў кювет, ён перакуліўся.
У выніку ДТЗ пацярпелі 23‑гадовы пасажыр аўтобуса і кіроўца фуры. Іх даставілі ў бальніцу для абследавання.


У момант аварыі ў салоне аўтобуса знаходзіліся восем пасажыраў — усе былі прышпілены рамянямі бяспекі.
Каментары