Вайна55

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася

З 16 па 22 лютага расійская армія захапіла 21 кв. км украінскіх тэрыторый, што стала рэкордна нізкім паказчыкам з сакавіка мінулага года, піша «Агенцтва» са спасылкай на даныя ўкраінскага OSINT-праекта DeepState.

Фота: Diego Fedele / Getty Images

Па даных аналітыкаў, на мінулым тыдні расійскія вайсковыя падраздзяленні прасунуліся на 46 кв. км у Данецкай вобласці. Пры гэтым звестак пра захоп новых населенных пунктаў у DeepState няма.

Акрамя гэтага, УС Расіі захапілі каля пяці квадратных кіламетраў тэрыторый у Луганскай вобласці. Тыдзень таму Расія страціла кантроль над 32 кв. км зямель у Дняпрапятроўскай вобласці, якія перайшлі ў шэрую зону.

Запаволенне расійскай арміі фіксуецца з пачатку месяца. 

Таксама кіраўніцтва УСУ і вайсковыя аналітыкі сцвярджаюць, што ўкраінскай арміі за апошнія тыдні ўдалося вярнуць у Расіі частку захопленых тэрыторый. Аляксандр Сырскі заявіў пра вызваленне 400 кв. км з канца студзеня. OSINT-аналітык Джон Хелін сказаў, што ў выніку ўкраінскіх контратак Расія страціла 150 кв. км. Інстытут вывучэння вайны (ISW) сцвярджае, што УСУ з 1 па 23 лютага вызвалілі 200 кв. км зямель, але пры гэтым страцілі 35 кв. км на іншых участках.

Але заснавальнік праекта Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў падкрэслівае, што інтэнсіўнасць вайны за апошні час не зменшылася, а наадварот, значна ўзрасла. Ён адзначыў, што гэта вымяраецца не тэрыторыямі, а колькасцю страт з абодвух бакоў.

За 2025 год, па даных CSIS, Расія страціла забітымі і параненымі 415,6 тысячы вайскоўцаў. З пачатку года да сярэдзіны кастрычніка, паводле ацэнкі The Economist, на фронце загінула каля 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

І гэтыя страты працягваюць расці. За апошнія два месяцы, па словах генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ, расійская армія страціла забітымі і параненымі каля 65 тысяч салдат.

Агульныя страты ў расійскай арміі за 4 гады вайны ў пяць разоў перавысілі агульную колькасць ахвяр СССР за ўсе войны пасля Другой сусветнай. Яны аказаліся ў 17 разоў большымі за страты Савецкага Саюза ў вайне ў Афганістане і ў 11 разоў большымі за расійскія страты ў абедзвюх Чачэнскіх войнах.

Украінская армія, па даных CSIS, да снежня страціла 600 тысяч чалавек, 100‑140 тысяч з якіх загінулі. Гэта азначае, што на фронце загінуў прыкладна кожны 16‑ы мужчына ва ўзросце ад 18 да 49 гадоў адносна даваеннага насельніцтва Украіны, адзначае The Economist.

Праект UALosses ацаніў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў да канца 2025 года ў 81,6 тысячы чалавек.

Па даных CIT, у 2025 годзе ў выніку вайны загінулі 2 919 мірных жыхароў, яшчэ 17 775 чалавек атрымалі раненні.

Каментары5

  • А
    24.02.2026
    выглядае гэта усё было запланавала Трампам,
    Ага, калі ён ствараў Сусвет
  • Вынік
    24.02.2026
    Вайна скончыцца калі бес пракляты шеломов-путин сыйдзе у́ пекла 😈🔥👎
  • нічога яны не вырашаюць ў свеце
    24.02.2026
    выглядае гэта усё было запланавала Трампам, заўсёды памятай, cяброўства з сабой маскоўскі улус не даруе ні каму . Маскоўская імерыя вырабляе 1 % сусветнага ВУП, нічога яны не вырашаюць ў свеце. Арменія падпісвае геа стратэгічныя дамовы з ЗША наконт ядравага паліва да транзіту. Чаму мы не можам ?

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць