Культура1010

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго

Беларускі метал-гурт Gods Tower паляцеў на Кіпр, каб выступіць там з канцэртам, але без Леслі Найфа (Уладзіслава Наважылава).

Wizz Air, якой з Варшавы мусіў ляцець Наважылаў, не пусціла музыку на борт з літоўскім праязным дакументам, у музыканта няма беларускага пашпарта.

«Gods Tower ляціць на Кіпр, а я не магу туды трапіць, бо ў мяне зараз няма беларускага пашпарту, ён пратэрмінаваны. Замест яго я маю літоўскі праязны дакумент — пашпарт замежніка. Высветлілася, што на Кіпры гэтая штука не працуе, і таму мне проста нельга сесці ў самалёт. Gods Tower прыйдзецца рабіць нешта новае.

Яны будуць граць жыўцом, а я буду спяваць у Варшаве, і гэта будзе, мне здаецца, такая прарыўная штука для беларускага металу», — распавёў у фэйсбуку лідар гурту.

Gods Tower выступіць у Лімасоле 26 лютага.

Каментары10

  • Віленчук
    24.02.2026
    Няхай патрабуе каментароў ад кампаніі. Гэта поўнае трызьненьне.
  • 24-га
    24.02.2026
    ехаць выступаць на кіпр, дзе шмат чаго сядзіць... лепш бы маўчаў
  • Джып
    24.02.2026
    Вадзім, што за выбарчае прымяненне закону? Падаць іск на лоўкост, мабыць тады будуць рабіць па закону

Цяпер чытаюць

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Усе навіны →
Усе навіны

«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон1

Холанд састрыг свае даўгія валасы1

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?2

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»9

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў32

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі10

Тры чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску17

Памёр адыёзны славянафіл і камуніст Сяргей Касцян21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць