Свет

У Казахстане для атрымання ДНЖ увялі экзамен па казахскай мове

У Казахстане ўзмацнілі патрабаванні для іншаземцаў, якія хочуць атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне і дазвол на жыхарства. З 13 лютага тут увялі ацэнку так званага «іміграцыйнага патэнцыялу».

Здымак ілюстрацыйны

Цяпер прэтэндэнтам на ДНЖ неабходна здаць экзамен па казахскай мове на ўзроўні А1 (элементарны). Тэст будзе праходзіць дыстанцыйна і ўключаць заданні на аўдзіраванне і чытанне. На выкананне адводзіцца 70 хвілін. Каб залічыць экзамен, трэба набраць не менш за 30% правільных адказаў у кожным блоку. Пераздача дазваляецца.

Пасля паспяховага экзамену кандыдат павінен запоўніць анкету на партале migration.enbek.kz, пазначыўшы ўзрост, адукацыю, веданне моў, досвед працы і вучобы, прафесійныя навыкі і стан здароўя. Сістэма аўтаматычна налічыць балы — для праходжання гэтага этапу трэба атрымаць не менш за 400. Далей прадугледжаныя міжведамасная праверка і гутарка.

Таксама патрабуецца пісьмовая згода дзяржавы грамадзянства на выезд на пастаяннае месца жыхарства або дакумент, які пацвярджае зняцце з рэгістрацыі па месцы жыхарства. Юрысты адзначаюць, што менавіта гэтая ўмова выклікае найбольш пытанняў, бо незразумела, які дакумент будзе лічыцца дастатковым і ў якіх краінах яго можна атрымаць.

Уся працэдура ацэнкі, якая складаецца з пяці этапаў, займае да 29 дзён. Пасля атрымання станоўчага паведамлення іншаземец можа падаваць заяву на дазвол на пастаяннае пражыванне. Без яго нельга аформіць грамадзянства Казахстана.

Новыя правілы закранаюць толькі тых, хто яшчэ не мае дазволу на пастаяннае пражыванне. Для падаўжэння ўжо выдадзенага дазволу на жыхарства здаваць экзамен не трэба. Дадатковыя патрабаванні таксама не распаўсюджваюцца на ўдзельнікаў праграмы Digital Nomad Residence, непаўналетніх, інвестараў і прадстаўнікоў запатрабаваных прафесій.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць