Здарэнні

У Брэсце несумленны пакупнік вярнуў у краму стары няспраўны тавар замест новага

У міліцыю звярнуўся супрацоўнік анлайн-гіпермаркета. Ён расказаў, што невядомы мужчына шляхам падману завалодаў робатам-пыласосам, шкода склала больш за 600 рублёў.

Напярэдадні па атрыманне заказу прыйшоў кліент, а праз суткі ён аформіў вяртанне набытай бытавой тэхнікі, атрымаўшы грошы за адменены заказ.

Падчас праверкі тавару супрацоўнікамі крамы была выяўлена падмена: замест новага тавару была вернута тэхніка са слядамі доўгага выкарыстання. Акрамя таго, вернуты тавар не адпавядаў упакоўцы і тэхнічным характарыстыкам. Пры гэтым шыльда з серыйным нумарам мела прыкметы знешняга ўздзеяння — яе пераклейвалі.

Хутка была ўстаноўлена асоба пакупніка. Ім аказаўся 52-гадовы жыхар Баранавічаў. Была прызначана таваразнаўчая экспертыза.

Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, рэшткавы кошт ранейшага робата-пыласоса склаў 68 рублёў, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чым кіраваўся кліент інтэрнэт-крамы, вяртаючы замест новага тавару выкарыстаны, высветліць следства.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць