Грамадства11

У Варшаве памёр гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі

Яму было 50 гадоў.

Гродзенскі аўтагоншчык Аляксей Асмалоўскі, удзельнік шматлікіх ралі-рэйдаў, пазадарожных спаборніцтваў і аўтафестываляў, памёр 22 лютага ў Варшаве, паведамляе «Аўтагродна».

Пра яго смерць паведаміў блізкі сябар: «Аляксей адчуў недамаганне 4 студзеня, скардзіўся на камяк у горле. Яго тэрмінова шпіталізавалі, высветлілася, што ўзніклі сур'ёзныя праблемы з аортай. Ужо праз некалькі гадзін ён апынуўся на аперацыйным стале ў варшаўскім кардыяхірургічным цэнтры. Аперацыя доўжылася пяць гадзін, прагнозы былі песімістычныя, але Аляксей здолеў аднавіцца, усміхаўся, размаўляў. Аднак пазней у яго развілася інфекцыя і пачаўся сэпсіс. Амаль два месяцы ён змагаўся, але 22 лютага яго не стала».

Асмалоўскаму было 50 гадоў. Апошнія два гады ён жыў у Варшаве. Сябры ўзгадваюць, што ён марыў зноў удзельнічаць у спаборніцтвах, але не паспеў рэалізаваць задуманае.

Асаблівай гарачай страсцю Аляксея быў яго ярка-аранжавы багі TRUCK, сабраны ў ЗША. Гэты пазадарожнік мог разганяцца да 150 км/г па бездарожжы.

Развітацца з Аляксеем Асмалоўскім можна сёння, 1 сакавіка ў Гродне: 11:30—12:30 — развітальны дом на праспекце Касманаўтаў, 13:00 — служба ў Саборы Усіх Святых (побач з ТРК «Трыніці»), 14:00 — пахаванне на могілках у Аульсе.

Каментары1

  • ЯНКА
    01.03.2025
    Што такое «страсцю»⁉️

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць