Грамадства1313

«Што вы набрахалі — тое ўсё забудуць». Светлагорская раёнка вырашыла прарэкламаваць камісію па вяртанні ў вершах

У газеце Светлагорскага райвыканкама з’явіўся амаль што вершаваны зварот да беларусаў, якія былі вымушаныя з'ехаць з краіны, заўважыў «Флагшток».

Фота: «Флагшток»

Верш з паэтычнай назвай «Работа камісіі па вяртанні ўцекачоў будзе працягнута» выйшаў у газеце «Светлагорскія навіны». Яго аўтарам пазначаны Міхась Карась — ён перыядычна публікуецца ў рубрыцы «Вострае пяро».

У вершы, не заўсёды захоўваючы памер і рыфму, аўтар звяртаецца да беларусаў, якія былі вымушаны з’ехаць з-за палітычнага пераследу. Карась спрабуе пераканаць чытачоў, што «дома будзе лепш», а «любой прафесіі, занятку любому ёсць месца тут».

Таксама аўтар сцвярджае, што «закон даруе» і «тэрмін даўнасці ўжо хутка сыдзе», намякаючы на тое, што па сканчэнні пяці гадоў пераслед па некаторых артыкулах, у тым ліку за ўдзел у пратэстах, хіба будзе спынены.

Такое рэкламаванне камісіі па вяртанні з’явілася на фоне яе не самай эфектыўнай працы. Паводле даных Генпракуратуры, за два гады з сотняў тысяч з'ехаўшых беларусаў у яе звярнулася ўсяго 241 чалавек, з іх толькі 20 вярнуліся ў Беларусь. Пры гэтым «індульгенцыя», атрыманая ад камісіі, не заўсёды выратоўвае ад крымінальнага пераследу. 

Дарэчы, гэта не першы падобны верш аўтарства Міхася Карася ў светлагорскай раёнцы. Напрыклад, у адной з творчых працаў пад назвай «Пра хлусню ад збеглых» ён высмейваў пераслед беларусаў за лайкі і перапосты:

«Вой-вой, за рэпост пасадзілі».
А што ты, нябога, хацеў.
Лухты табе ў вушы налілі —
І раптам ты асмялеў».

Каментары13

  • даведка
    03.03.2025
    От вас не отстанут даже если вы вернётесь по решению комиссии на свою родину.
    Лебедева уже неделю не отстаёт, ходя за ним по пятам, от бедного Данилькевича.
  • Гений поэзии
    03.03.2025
    Я поэт, зовусь Незнайка, от меня вам балалайка!
  • Абармот
    03.03.2025
    Прослезился. Пакую чемодан. Ползу на коленях к границе.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць