Свет1313

Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення ЕС і падтрымкі Украіны на 800 мільярдаў еўра

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на брыфінгу ў Бруселі прадставіла пяціступеньчаты план пераўзбраення Еўрасаюза і падтрымкі Украіны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

Паводле яе слоў, зараз пытанне не ў тым, што бяспека Еўропы пад пагрозай.

«Сапраўды мы ўжо ведаем адказы на гэтыя пытанні. Рэальнае пытанне для нас, ці гатова Еўропа дзейнічаць рашуча, як таго патрабуе сітуацыя. І ці гатова Еўропа дзейнічаць хутка», — сказала фон дэр Ляен.

Яна паўтарыла сваю папярэднюю заяву аб неабходнасці пераўзбраення Еўропы для забеспячэння ўласных патрэбаў і падтрымкі Украіны.

Менавіта таму, паводле яе слоў, яна накіравала еўрапейскім лідарам ліст перад самітам ЕС з пяціступеньчатым планам пераўзбраення Еўропы.

Першая частка плана — вызваленне дзяржаўных сродкаў для фінансавання абарон на нацыянальным узроўні.

«Дзяржавы-члены ўжо гатовы больш укладваць у абарону, калі маюць фіскальную прастору. Таму мы павінны дазволіць ім гэта. Таму мы прапануем магчымасць абходу Пакта аб росце і стабільнасці, што дасць магчымасць дзяржавам павялічыць расходы на абарону без запуску працэдуры празмернага дэфіцыту», — растлумачыла прэзідэнтка.

Паводле яе слоў, гэта дасць магчымасць вызваліць да 650 млрд еўра на працягу чатырох гадоў.

Другім элементам з'яўляецца новы інструмент, які забяспечыць 150 мільярдаў пазык дзяржавам-членам на абаронныя інвестыцыі ў сістэмы СПА, артылерыйскія сістэмы, ракеты і боепрыпасы, дронавыя і антыдронавыя сістэмы і сумесныя закупкі абсталявання.

«З гэтым абсталяваннем дзяржавы-члены ў вялікім маштабе змогуць нарасціць іх падтрымку Украіны. Размова ідзе аб неадкладнай пастаўцы ваеннага абсталявання для Украіны», — сказала фон дэр Ляен.

«Трэці пункт — гэта выкарыстанне бюджэту ЕС. У кароткатэрміновай перспектыве мы зможам накіраваць сродкі ў абаронныя інвестыцыі», — сказала таксама яна, анансаваўшы прапанову, па якой дзяржавы-члены змогуць выкарыстоўваць фонды згуртаванасці для павелічэння расходаў на абарону. Варта адзначыць, што выкарыстанне фондаў згуртаванасці не патрабуе аднадушнасці, таму Венгрыя ці Славакія не могуць заблакаваць такія рашэнні.

Два іншыя пункты прадугледжваюць мабілізацыю прыватнага капіталу шляхам пашырэння інвестыцыйнага рынку і праз Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

«ЕС гатовы прыняць адказнасць. План пераўзбраення Еўропы можа мабілізаваць каля 800 мільярдаў еўра на абаронныя выдаткі для бяспечнай і ўстойлівай Еўропы», — падкрэсліла прэзідэнт ЕК.

Новая архітэктура бяспекі ЕС пачне фармавацца на экстраным пасяджэнні лідэраў ЕС 6 сакавіка. 19 сакавіка камісар па пытаннях абароны Андрус Кубілюс і кіраўнік дыпламатыі Кая Калас прадставяць новую абаронча-прамысловую стратэгію.

Каментары13

  • не такі, як ёсць
    04.03.2025
    ЕЗ варта таксама задумацца пра неабходнасць знаходжання краін Еўропы ў НАТА, мусіць было б неблага стварыць агульнаеўрапейскі блок ваеннай бяспекі і запрасіць у яго Канаду і Мексіку)))
  • ап
    04.03.2025
    хай арабаў мабілізуе :))))
  • трп
    04.03.2025
    ап, у муслімаў яйкі ёсць, яны ўжо мабілізаваныя, будуць іпаць іванаў, калі сунуцца))))

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць