У вёсцы на Валожыншчыне загарэліся адразу пяць будынкаў
Адразу некалькі будынкаў ахапіла полымя ў вёсцы Буні Валожынскага раёна, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, гараць 5 будынкаў. На месцы працуюць 8 адзінак тэхнікі», — сказана ў паведамленні ў тэлеграм-канале ведамства.
Праз некалькі гадзін пажар удалося ліквідаваць.
«Паводле аператыўнай інфармацыі, агнём знішчаныя жылы дом, тры гаспадарчыя пабудовы і легкавы аўтамабіль. Пашкоджаныя жылы дом і гаспадарчая пабудова», — паведамляе МНС.
Адзначаецца, што хуткаму распаўсюджванню полымя спрыяў моцны вецер, які ствараў пагрозу для найбліжэйшага ляснога масіву.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.
У верасні мінулага года, дарэчы, паведамлялася пра маштабны пажар у вёсцы Балажэвічы Мазырскага раёна. Тады агнём было знішчана тры дамы і некалькі надворных пабудоў. Для тушэння пажару прыцягвалася 12 адзінак тэхнікі і 37 пажарнікаў. У якасці версіі яго ўзнікнення разглядалася неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каментары