Грамадства11

Памерла Кацярына Лаўрыненка

3 сакавіка, пражыўшы ўсяго 48 гадоў, памерла гісторык і тэолаг Кацярына Лаўрыненка. 25 лютага яна трапіла ў бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй і ад хваробы так і не ачуняла, піша Katolik.life.

Кацярына Лаўрыненка

Кацярына Лаўрыненка нарадзілася 23 лютага 1977 года ў гарадскім пасёлку Руба пад Віцебскам.

У 1999 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава па спецыяльнасці «Гісторыя. Беларуская мова і літаратура», у 2002-м — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2010-м — магістратуру Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла II.

У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Каталіцкі Касцёл у грамадска-палітычным жыцці ПНР у 1970—1989 гадах». Аўтарка шматлікіх навуковых і папулярных публікацый у асноўным на тэмы, звязаныя з гісторыяй Каталіцкай царквы.

Пачынаючы з 2003 года шмат гадоў працавала на кафедры сусветнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Звольнілася адтуль пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай царквы.

У апошнія гады Кацярына Лаўрыненка працавала ў структурах Каталіцкай царквы, выкладала гісторыю і кананічнае права.

«Яна вельмі любіла жывёл, апекавалася імі. Была добрым, чулым чалавекам. Любіла хадзіць у пешыя пілігрымкі, фатаграфаваць пейзажы роднага краю», — расказала пра Кацярыну яе сяброўка.

На старонцы ў сацсетцы апошні яе допіс быў з просьбай аб малітве ў сувязі з хваробай. Праз тыдзень жанчына памерла, а апошнія дні была без прытомнасці, знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Каментары1

  • Зміцер Лупач
    05.03.2025
    Вечны супакой!
    Нават няма слоў... Яшчэ не так даўно стэлефаноўваліся, спадзяваліся ўбачыцца. Вельмі любіла катоў. Нават калі прыязджала ў Глыбокае, то купляла ежу бяздомным катам.

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА39

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя памяняла пералік хвароб, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілем

Узламалі закінуты праваабарончы сайт «Палеская вясна»1

Еўрапейская разведка: эканоміка Пуціна вытрымае яшчэ год вайны3

«Беларусьфільм» выбраў чатыры праекты для будучых экранізацый7

У Расіі сцвярджаюць, што знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога25

Магіляўчанка адсудзіла ў былога мужа 500 рублёў за абразы ў вайберы

Беларус зладзіў пад Барысавам вогненнае шоу проста на асфальце1

Беларус спрабаваў таемна ўвезці з Літвы дарагі гадзіннік, але зрабіў адну памылку4

Блогера Золкіна, які браў скандальнае інтэрв'ю ў Бабарыкі, мабілізавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА39

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць