Свет22

Вакаліст македонскага гурта DNK вярнуўся ў клуб і загінуў у пажары, ратуючы сваіх юных прыхільнікаў

З'явіліся падрабязнасці жудаснага пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі, на якім загінулі 59 чалавек.

Андрэй Георгіескі, заўважыўшы агонь, пачаў выводзіць людзей да выхаду.

Вакаліст папулярнага македонскага музычнага гурту DNK загінуў у пажары, ратуючы сваіх юных прыхільнікаў. Падчас трагедыі ў ноч на 16 сакавіка загінулі амаль усе ўдзельнікі гурту, а таксама больш за пяцьдзясят чалавек, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Падчас выступу калектыву ў начным клубе Pulse у Паўночнай Македоніі ў будынку загарэўся дах. На той момант унутры было 1500 чалавек.

Пасля загарання Андрэй Георгіескі, адзін з вакалістаў папулярнага македонскага гурту, заклікаў фанатаў як мага хутчэй пакінуць памяшканне.

Па словах менеджара, ужо апынуўшыся ў бяспецы, спявак вярнуўся ў палаючы зал, каб дапамагчы слухачам, многія з якіх былі непаўналетнімі.

Менеджар DNK падкрэсліў, што Андрэй мог бы ўцячы, але вырашыў вярнуцца.

«Я ніколі ў жыцці не сустракаў такога добрага і сціплага чалавека», — успамінае ён загінулага.

Трагедыя таксама забрала жыцці: фатографа гурта Аляксандра Яфрэмава, бэк-вакалісткі Сары Пражкоўскай, барабаншчыка Джэрджы Джэргіева, клавішніка Філіпа Стэваноўскага.

Гурт DNK на адным са сваіх апошніх выступаў

Выжыў толькі адзін удзельнік гурту, які, як паведамляецца, да гэтага часу знаходзіцца ў лякарні.

Сярод загінулых таксама — Андрэй Лазараў, футбаліст «Шкупі» — клуба, які выступае ў вышэйшай лізе Паўночнай Македоніі.

Каманда паведаміла, што футбаліст загінуў, спрабуючы дапамагчы іншым наведвальнікам Pulse выбрацца на вуліцу. Ён атруціўся чадным газам.

Агулам у пажары, паводле апошніх даных, загінулі 59 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Больш 150 атрымалі раненні, сярод іх — больш за 20 дзяцей.

Па даных уладаў, стан здароўя 20 пацярпелых цяжкі.

Большасць пацярпелых (каля 90) былі шпіталізаваныя ў бальніцы Паўночнай Македоніі, 44 чалавекі накіравалі на лячэнне ў Балгарыю, Сербію і Грэцыю. Васьмярых людзей плануюць адправіць у Харватыю і Румынію.

«Гэта было маё адзінае дзіця»

У горадзе Кочані пражывае 30 тысяч чалавек, таму 59 смерцяў — пераважна падлеткаў і моладзі — закранулі амаль кожны дом.

«Мы — маленькі гарадок. Усе ўсіх ведаюць, — расказаў AFP 38-гадовы стаматолаг Сашка Ёрданаў. — У агні загінула шмат маіх пацыентаў: дзяцей сяброў, суседзяў».

Іншы жыхар Кочані, Драгі Стаянаў, страціў сына Томчэ.

«Гэта было маё адзінае дзіця, і яно памерла, — сказаў ён журналістам. — Што мне цяпер рабіць? Я не хачу больш жыць.»

Мясцовыя жыхары падазраюць, што ўнутры клуба яшчэ могуць быць згарэлыя людзі, целы якіх не могуць дастаць. Але афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

20-гадовая Марыя Тасева расказала македонскаму Пятаму каналу, што трапіла ў цісканіну, калі людзі кінуліся да выхаду.

Па яе словах, яна ўпала на падлогу, але ўрэшце змагла знайсці выхад.

«Там былі абвугленыя целы. Не ведаю як, але мне ўдалося выбрацца, — сказала яна агенцтву Reuters. — Зараз я ў парадку, але загінула вельмі шмат людзей.»

Паводле яе слоў, яе 25-гадовая сястра таксама загінула.

Уладзіслаў Груеў, спецыяліст па пластычнай хірургіі ва Універсітэцкай клініцы Скоп’е, сказаў BBC, што большасць пацыентаў у яго клініцы маюць сур’ёзныя апёкі.

«У іх апёкі другой і трэцяй ступені вобласці галавы, шыі і верхняй часткі тулава», — паведаміў ён.

Гора, якое перарасло ў гнеў

Пажар у перапоўненым начным клубе Pulse у горадзе Кочані адбыўся каля 2:30 па мясцовым часе ў ноч на нядзелю, 16 сакавіка.

Па папярэдніх даных, прычынай загарання стала выкарыстанне піратэхнікі. Іскры падпалілі частку столі.

Сотні людзей кінуліся да адзінага выхаду, калі полымя ахапіла дах.

Паводле дзяржаўнага пракурора, у клубе быў толькі адзін запасны выхад, які быў зачынены.

Будынак, дзе раней быў склад дываноў, таксама не меў вогнетушыцеляў і змяшчаў лёгкія на загаранне матэрыялы.

Кіраўніца гарадской бальніцы Хрысціна Серафімава заявіла, што ўзрост загінулых маладых людзей вагаецца ад 14 да 25 гадоў.

Найбольш смертаносны інцыдэнт у краіне за апошнія гады

Гэта трагедыя стала самай смертаноснай у краіне за апошнія гады, піша Reuters.

Міністр унутраных спраў Паўночнай Македоніі Панчэ Тошкаўскі паведаміў, што паліцыя правяла першыя затрыманні ў межах расследавання пажару.

Па дадзеных Reuters, затрымалі каля 20 чалавек.

Сярод іх: сын уладальніка клуба Pulse, чыноўнікі, у тым ліку былы міністр эканомікі.

Таксама ўлады прынялі рашэнне аб затрыманні як мінімум трох пацярпелых у пажары. Іх арыштуюць пасля паляпшэння іх стану.

Прэм’ер-міністр Паўночнай Македоніі Хрысціян Міцкоскі заявіў, што Міністэрства эканомікі незаконна выдала клубу Pulse ліцэнзію, неабходную для працы.

Кіраўнік урада паабяцаў, што ўсе вінаватыя паўстануць перад судом, «незалежна ад таго, хто яны».

Тым часам людзі кажуць, што краіна патанае ў карупцыі, і патрабуюць яе выкаранення.

Гора паўночнамакедонцаў перарасло ў гнеў.

Тысячы людзей выйшлі на пратэст, патрабуючы пакараць усіх вінаватых у смяротным пажары.

Пратэстоўцы разграмілі кавярню, якая, як мяркуецца, належала ўладальніку згарэлага клуба.

У Паўночнай Македоніі абвясцілі сямідзённую жалобу. Ідэнтыфікацыя загінулых працягваецца. Наступным тыднем адбудуцца пахаванні.

Каментары2

  • Барадзед
    19.03.2025
    Беда. Покойтесь с миром.
  • Жах
    20.03.2025
    Жудасная падзея. I ўсе з-за карупцыi. Карупцыя забiвае...

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак3

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка5

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках24

Напярэдадні выбараў у Турцыі адбыліся пратэсты ў падтрымку галоўнага саперніка Эрдагана4

Што чакае беларусаў пры атрыманні шэнгенскіх візаў у сёлетнім турыстычным сезоне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак3

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць