Пра лакалізацыю пашкоджанага ўчастка цепласеткі ў раёне вуліцы Шаранговіча ў Мінску паведаміў намеснік начальніка службы эксплуатацыі цеплатэхнічнага абсталявання РУП «Мінскэнерга» Аляксей Іваноў.

Паводле слоў чыноўніка, уцечка сеткавай вады спыненая, а на месцы працуюць аварыйна-аднаўленчыя брыгады і брыгады РТС.
«Цяпер праводзіцца адпампоўка сеткавай вады з цеплавой камеры для забеспячэння доступу персаналу ўсярэдзіну, а таксама правядзення рамонтна-аднаўленчых работ», — расказаў ён.
Для ліквідацыі няспраўнасцяў напагатове спецыяльная тэхніка — аўтакран, экскаватар і два самазвалы, паведамілі ў «Мінскэнерга».
Нагадаем сёння днём у раёне вуліцы Шаранговіча ў Мінску было выяўлена пашкоджанне цеплавой сеткі. Некалькі жылых дамоў у Сухараве засталіся без цяпла.
Пашкоджанне цеплавой сеткі ў гэтым раёне было выяўлена 20 сакавіка каля 14-й гадзіны.
Каментары