Грамадства55

Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка

Многія ІП і іх былыя супрацоўнікі, калі выходзяць на пенсію, сутыкаюцца з праблемай. У адных аказваецца недастаткова страхавога стажу, каб выйсці ў адпачынак па ўзросце, а іншых чакае толькі мінімальная пенсія. Тлумачым.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як і колькі трэба працаваць, каб выйсці на пенсію?

У Беларусі для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце з 2025 года неабходна мець не менш за 20 гадоў страхавога стажу.

Пад страхавым стажам маецца на ўвазе той перыяд, калі выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Перыяд службы ў войску (за выключэннем тэрміновай ваеннай службы пасля 1 студзеня 2020 года), дзённага навучання ў ВНУ і знаходжання ў дэкрэтным адпачынку не залічваецца ў страхавы стаж — толькі ў працоўны.

Іншая важная акалічнасць — пры вылічэнні стажу працы пасля 1 ліпеня 1998 года ўлічваецца ўзровень заробку, з якога выплачваліся страхавыя ўзносы. Калі ўзносы выплачаныя з заробку, ніжэйшага за мінімальны, страхавы стаж змяншаюць з улікам папраўчага каэфіцыента.

Праз гэтыя і іншыя акалічнасці многія беларусы сутыкнуліся з тым, што, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту (58 гадоў для жанчын і 63 для мужчын), выйсці на пенсію яны не змаглі.

Напрыклад, у чытачкі, якая каля 20 гадоў працавала прадаўцом у ІП, выйсці на пенсію ў 58 не атрымалася. У яе не назбіралася 20 гадоў страхавога стажу, хоць яна і адпрацавала больш за 20 гадоў.

Як так адбылося?

Рэч у тым, што сярод ІП даволі распаўсюджанай была практыка найму супрацоўнікаў на 0,5 ці нават 0,25 стаўкі, што ўплывала на памер зарплаты «на паперы». Напрыклад, па стане на 2025 год мінімальны заробак у Беларусі складае 726 рублёў.

Калі супрацоўнік уладкаваны на 0,5 стаўкі, то зарплата «на паперы» можа быць усяго 363 рублі. З гэтай сумы і робяцца адлічэнні ў ФСАН, падатковую і пенсійны фонд.

Фактычная зарплата магла быць у некалькі разоў большай, але паколькі яна выдавалася ў канверце, то ніякімі падаткамі і ўзносамі не абкладалася.

Да моманту выхаду на пенсію такі статус-кво многім падаваўся цалкам прымальным.

0,5 стаўкі — яшчэ не прысуд

Але не ўсе людзі, якія працуюць менш, чым на стаўку, могуць трапіць у пенсійную пастку.

Важным застаецца памер зарплаты. Напрыклад, калі чалавек працуе на 0,5 стаўкі, але атрымлівае за гэта 1000 рублёў, то ніякіх праблем у яго не будзе, і кожны год, адпрацаваны на 0,5 стаўкі, будзе цалкам залічвацца ў страхавы стаж, бо зарплата ў яго вышэйшая за мінімальную, а значыць, па лініі ФСАН ідуць дастатковыя адлічэнні для паўнавартаснага налічэння страхавога стажу.

Яшчэ адной праблемай для тых, хто доўгі час працаваў на ІП, з'яўляецца той факт, што ў перыяд з 1 студзеня 2008 года па 21 мая 2014 года індывідуальныя прадпрымальнікі маглі браць на працу толькі людзей з ліку блізкіх сваякоў.

З гэтай сітуацыі ІП выходзілі па-рознаму: нехта адкрываў юрыдычныя асобы, часам адкрывалі ІП на прадаўца, а частка пакідала прадаўца сабе ў памочнікі, якія юрыдычна працаўладкаванымі не былі, бо закон забараняў наймаць людзей з вуліцы.

Як вынік, праца на 0,5 стаўкі плюс 5 гадоў неафіцыйнай працы прывялі жанчыну да таго, што ў яе не назбіралася 20 гадоў страхавога стажу, патрэбнага для выхаду на пенсію ў 58.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто яшчэ з прыватнага сектару ў зоне рызыкі?

Але пры выхадзе на пенсію расчароўваюцца не толькі тыя, хто працавалі на ІП, але і самі прадпрымальнікі.

Рэч у тым, што беларускія ІП могуць рабіць адлічэнні ў ФСАН у памеры 35% не ад фактычнага заробку, а ад мінімальнага, які цяпер складае 762 рублі (то-бок адлічэнні ў фонд — 267 рублёў на месяц).

У выніку атрымліваецца, што ІП, які на працягу 20 гадоў робіць толькі мінімальныя адлічэнні ў ФСАН, пры выхадзе на пенсію можа разлічваць толькі на мінімальную працоўную пенсію па ўзросце — сёння гэта 460 рублёў. Што ў два разы менш за сярэднюю пенсію па краіне — 932 рублі.

Пры гэтым няважна, наколькі вялікія падаткі плаціў ІП, бо на памер пенсіі ўплываюць толькі адлічэнні ў ФСАН.

З аналагічнай сітуацыяй пры выхадзе на пенсію сутыкаюцца і ўласнікі фірм, якія прызначаюць сабе мінімальны заробак, а асноўны даход ад вядзення бізнэсу атрымліваюць праз вывад дывідэндаў. У выніку нават уласнік фірмы з добрым даходам можа атрымаць 460 рублёў пенсіі.

Каментары5

  • Тычыцца не толькі ІП, але і самазанятых
    20.03.2025
    Напрыклад вялікія праблемы са стажам чакаюць таксама самазанятых, якія плоцяць падатак на прафесійны даход.
    Яны плоцяць 10% падатак ад даходу.
    З гэтых 10% ідзе 60% у ФСАН (на пенсійны ўнёсак).
    То бок 6% ад даходу.
    Каб ішоў поўны стаж трэба, каб гэтая сума была 29% ад мінімалкі.
    29% ад 762 р = 221 р.
    Для гэтага падатак на профдаход трэба заплаціць 368 р.

    Для гэтага даход павінен быць 3680 р. у месяц.

    Даход 3680 у месяц
    Падатак на профдаход 10% = 368 р. у месяц.
    З яго 60% ідзе у пенсійны фонд ФСАН. 60% ад 368 р.= 220 р.
    = 1 месяц стажу. За які будзе мінімальная пенсія.

    Калі даход у тры разы меньшы у самазанятага, то ўсё дзелім на 3.
    Стаж таксама. За месяц працы залічаць 10 дней страхавога стажу.

    А каб атрымаць права на пенсію трэба 20 гадоў страхавога стажу.

    То бок самазанятаму з даходам 1220 рублёў у месяц, каб набраць 20 гадоў страхавога стажу трэба працаваць 60 гадоў. Пасля чаго ён атрымае права на пенсію.
  • Засунь ты гэтую "пенсію"...
    20.03.2025
    Сярэдняя працягласць жыцця мужчыны ў Беларусі 63 гады. Навошта 20 гадоў плаціць мінімум 267 рублёў на месяц, калі імі скарыстаешся не ты, а мусара і іншыя нахлебнікі рэжыма?
  • Канаповы эканаміст
    20.03.2025
    ФСАН - класічная фінансавая піраміда, і пасля 2020 хуткасць яе руху да банкруцтва рэзка паскорылася. Таму тым, каму "хапае", таксама ня варта спадзявацца на добрыя перспектывы, бо у ФСАН ніколі нічога не назапашвалася. Асабліва дзеючым і былым высокім чыноўнікам, на якіх ляжыць асабістая віна за падтрымку рэжыма, які скраў у беларусаў ня толькі будучыню, але і іхныя пенсіі. Тое ж сама тычыцца і сілавікоў.

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць