Грамадства77

Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»

Да 2020 года бадай што кожны апазіцыянер у Гомелі ведаў імя суддзі Марыны Домненкі. Доўгі час гэта жанчына лідзіравала ў спісе праваабаронцаў як адна з найбольш рэпрэсіўных супрацоўніц судовай сістэмы краіны, якая спецыялізавалася менавіта на пераследзе апазіцыянераў і журналістаў. Аднак у 2022 годзе яна нечакана падала ў адстаўку. Выданне «Штодзень» высветліла, куды Марына Домненка пасля таго падзелася.

Марына Домненка. Калаж: «Штодзень»

На фоне таго, што ў Беларусі стала рабіцца пасля 2020 года, тагачасныя судовыя рашэнні Марыны Домненкі выглядаюць амаль вегетарыянскімі — звычайна яна давала актывістам штрафы ці суткі. Але менавіта такім чынам фармавалася і абкатвалася тая сістэма, якая напоўніцу разгарнулася пазней. 

Пасля выбараў 2020 года прозвішча Марыны Домненкі таксама было сярод «ударнікаў» па палітычных прысудах. За адзін дзень яна магла асудзіць па 6 чалавек, прычым усе яны атрымлівалі максімальнае на той час пакаранне — па 15 сутак.

Марына Домненка (у дзявоцтве Куляшова) нарадзілася 30 ліпеня 1971 года, і яе біяграфія не была надта багатай і пакручастай. Яна сапраўдны чалавек сістэмы, у якую прыйшла адразу пасля атрымання юрыдычнай адукацыі і цалкам у яе ўпісалася. 

«Што да рэнамэ Домненкі, то сярод усіх нас, актывістаў, палітычных дзеячаў, яна мела мянушку «кілер». Мы яе так і называлі: «Кілер». Яна — адна з такіх, хто заўсёды давала максімальныя пакаранні. Не чалавек, а робат», — згадвае пра яе праваабаронца і былы палітвязень з Гомеля Леанід Судаленка.

Пры гэтым асаблівых багаццяў за гэту службу жанчына, як выглядае, не нажыла. Пры дапамозе «Кіберпартызанаў» выданню «Штодзень» удалося даведацца, што разам з мужам, міліцэйскім адстаўніком, Марына Домненка вырасціла двух сыноў. Жыве ж сям'я, калі верыць афіцыйным звесткам, у звычайнай кватэры шматпавярховага дома ў мікрараёне «Сельмаш». Ні катэджаў, ні дарагіх машын, гледзячы па ўсім, у яе няма.

Муж Марыны, Станіслаў Домненка, з якім яна жыве з 1990-х, у 2010-х гадах быў камандзірам роты батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Гомельскага выканкама. У скандалах альбо нейкіх сумнеўных гісторыях заўважаны не быў. У якім званні ён завяршыў сваю кар’еру, дакладна невядома, але на архіўным фотаздымку 2014 года ён сядзіць разам з абласным кіраўніцтвам ДАІ ў званні маёра.

З правага боку — маёр Станіслаў Домненка. Фота: «Гомельская праўда»

Першы верыфікаваны запіс пра працоўны шлях Марыны Домненкі сведчыць, што ў студзені 2001 года яна ўладкавалася на працу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Пасля яна шмат гадоў менавіта там і працавала, пакуль не атрымала пасаду суддзі спачатку ў Чыгуначным, а потым у Цэнтральным раённым судзе. І, як згадвае Леанід Судаленка, практычна заўсёды выносіла па адміністрацыйных справах максімальна магчымыя прысуды. Запомнілася яна таксама асаблівым непрыманнем і нават пагардай да беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі. 

У маі 2022 года Аляксандр Лукашэнка адмысловым указам вызваліў ад пасадаў 23 суддзяў. Сярод тых, хто падаў у адстаўку, значылася і прозвішча Марыны Домненкі. Прычынай гэтага, найхутчэй, стала дасягненне пенсійнага ўзросту. 

Але зусім з дзяржаўнай службы яна не пайшла, неўзабаве ўладкаваўшыся ў ЗАГС Гомельскага гарвыканкама простым спецыялістам.

Апошнім жа вядомым месцам працы Домненкі, як вынікае са звестак «Кіберпартызанаў», з'яўляецца ЗАТ «Дабраном» — сетка прадуктовых супермаркетаў. Але ніякіх дадатковых падрабязнасцей, акрамя таго, што былая суддзя была працаўладкаваная ў гэтай кампаніі прынамсі да сярэдзіны 2024 года, выявіць не ўдалося.

Каментары7

  • індык
    20.03.2025
    Так і ўяўляю яе на касе 🤣
  • ну
    20.03.2025
    індык, ну ў яе ж там ахоўнік пэўна будзе... таксама з "быўшых"
  • Вольга
    20.03.2025
    Вам пакет на галаву патрэбны, ці як?

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г5

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова5

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць