Грамадства4444

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзяцей, гэта на 8,7% менш, чым у 2023-м. Іх колькасць зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года. Пра прычыны гэтага «Наша Ніва» пагутарыла з антраполагам і гісторыкам Паўлам Церашковічам.

Сусветная тэндэнцыя, але прычыны не толькі ў гэтым

Нараджальнасць у Беларусі ў пераліку на 1000 жыхароў цяпер знаходзіцца прыкладна на такім жа ўзроўні, як нараджальнасць ва Украіне ваеннага часу. Ва Украіне ў 2024 годзе нарадзілася 177 тысяч дзяцей, што складае 6 на 1000 жыхароў. У Беларусі — 59 тысяч дзяцей, што складае прыкладна 6,6 на 1000 жыхароў.

Колькасць нараджэнняў (1950-2024). Графік: «Зеркало»

Разам з тым скарачэнне нараджальнасці — агульная тэндэнцыя для ўсяго свету.

«Ёсць некалькі рэгіёнаў — субсахарскі рэгіён у Афрыцы і некаторыя краіны Азіі, — у якіх нараджальнасць застаецца высокай», — адзначае Церашковіч выключэнні.

На нараджальнасць, кажа ён, уплывае таксама такі фактар, як сацыялістычная спадчына ў спалучэнні з рэлігійным фонам.

«Ва ўсіх былых сацыялістычных краінах і савецкіх рэспубліках, дзе, умоўна кажучы, большасць — хрысціяне, нараджальнасць і колькасць насельніцтва скарачаецца.

А вось, ва, умоўна кажучы, мусульманскіх былых сацыялістычных краінах, я маю на ўвазе рэспублікі Цэнтральнай Азіі, Азербайджан, там насельніцтва павялічваецца, з нараджальнасцю ўсё добра»,

— тлумачыць Павел Церашковіч.

Адбіваецца змяненне мадэлі шлюбных паводзін: праз тое, што жанчыны выходзяць замуж пазней, скарачаецца рэпрадуктыўны перыяд. 

«У ЗША ёсць этнаканфесійная група амішы — гэта перасяленцы з Швейцарыі, Германіі, якія пазбягаюць дасягненняў цывілізацыі. Займаюцца амаль выключна сельскай гаспадаркай, жывуць у вясковай мясцовасці. Прылады працы ў іх там узору XIX стагоддзя. Яны не карыстаюцца аўтамабілямі прынцыпова, на конях ездзяць. Каштоўнасць іх жыцця — гэта добрыя адносіны з суседзямі і вялікая колькасць дзяцей.

Дык вось, колькасць амішаў з пачатку XXI стагоддзя падвоілася. Так што павелічэнне насельніцтва магчымае ў той краіне, дзе асноўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі іншыя. Галоўную ролю адыгрывае тое, якія каштоўнасці людзі падзяляюць, якое іх стаўленне да сям'і, да нараджэння дзяцей».

На нараджальнасць у Беларусі ўплываюць таксама лакальныя фактары — рэпрэсіі і вайна ў суседняй Украіне.

«Гэтыя абставіны дзейнічаюць і непасрэдна (на тых, хто застаўся ў краіне), і ўскосна, праз фактар міграцыі, бо з'язджаюць пераважна асобы рэпрадуктыўнага ўзросту», — кажа Павел Церашковіч.

Насельніцтва Беларусі можа скараціцца ўдвая да 2100 года

Тэндэнцыя да скарачэння насельніцтва ў нашай краіне будзе захоўвацца. 

Па прагнозе ААН, да 2100 года насельніцтва Беларусі можа скараціцца ўдвая (мінус 4,6 мільёна чалавек).

Самыя нізкія паказчыкі ў свеце па крытэрыі колькасці народжаных на адну жанчыну — у Тайвані і Паўднёвай Карэі (у сярэднім жанчына нараджае 1,1 дзіця; у Беларусі гэта 1,4, што таксама ўнізе рэйтынгу).

Ці ёсць спосабы развярнуць тэндэнцыю?

«Паўднёвая Карэя выдаткавала больш за 200 мільярдаў даляраў на вырашэнне гэтай праблемы за апошнія амаль 20 гадоў. Вынікаў аніякіх абсалютна, — кажа Павел. — Мне здаецца, што дзяржава практычна нічога не можа зрабіць. Калі ў Еўропе, у Паўночнай Амерыцы колькасць насельніцтва або стабілізуецца, або павялічваецца перадусім за кошт мігрантаў, то ў Паўднёвай Карэі мігрантаў мала, таму там насельніцтва даволі хутка скарачаецца», — кажа ён.

Каментары44

  • политзек
    20.03.2025
    потому что человеки в неволе очень плохо размножаются.. )))
    только вожди-дегенераты этого не знают, увы.
  • 1863
    20.03.2025
    i так усе зразумела
    тыя хто засталicя у РБ - таксама "з'язжаюць" ненараджэннем дзяцей
  • чытальнік
    20.03.2025
    Каб была нараджальнасць, то трэба забяспечыць маладое пакаленне нармальным жытлом з разлікам, каб на кожнага быў асобны пакой і агульны на ўсіх кшалту залі.
    Але жыцёвая палітыка маскоўскага рэжыму прадаць задорага ўсім будку ў горадзе і паімець на тым з лахоў (апошняга) бабла.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць