Грамадства1919

У прэміяльнай клінікі — новая ўладальніца. Гэта дзяўчына з кавуновага батальёну, якая зразала стужкі, калі забілі Рамана Бандарэнку

Мінская прэміяльная клініка «Айрыс» у 2024 годзе змяніла назву і ўладальніка. Раней бізнэс належаў бізнэсмэну Паўлу Беламу і Святлане Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі. Новая ўладальніца — Алена Казак — таксама ўваходзіць у блізкае кола палітыка і засвяцілася ў адным з самых трагічных эпізодаў 2020 года, піша «Люстэрка».

Злева — Алена Казак побач з Аляксандрам Лукашэнкам і яго прэс-сакратаром Наталляй Эйсмант на трыбуне тэніснага матчу, лістапад 2017 года. Справа — Алена Казак падчас збору кавуноў на «поле Лукашэнкі», жнівень 2018 года. Фота: «Наша Ніва», БЕЛТА

ВІП-клініка з непублічнымі ўладальнікамі

Салон прыгажосці «Айрыс» адкрыўся ў Мінску ў 2017 годзе. Ён прапаноўваў медыцынскія, касметалагічныя і цырульніцкія паслугі, а таксама масаж і манікюр. Сваім козырам называў высакакласных касметолагаў з вялікім досведам працы. А таксама інавацыйнае абсталяванне для эстэтычных працэдур.

45% кампаніі належала бізнэсмену Паўлу Беламу і звязанай з ім юрыдычнай асобе. А 50% — арганізацыі «МедыкЭйдж», якой валодалі дзве сястры — Святлана Канашэнка (90%) і Наталля Кізік (10%). Яшчэ пяць працэнтаў былі ў «Тапас-Інвесткапітал».

Святлана Канашэнка — супрацоўніца Службы бяспекі Лукашэнкі, якую называюць асабістай доктаркай палітыка. Яна часта суправаджае яго ў афіцыйных паездках і ў апошнія гады рэгулярна трапляе на кадры афіцыйнай фотахронікі са шпіцам Умкам.

Святлана Канашэнка са шпіцам падчас рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ, 18 снежня 2024 года. Скрыншот: відэа прэс-службы палітыка

У апошнія гады ў бізнэсу Белага не лепшыя часы: у 2023 годзе была інфармацыя аб фінансавых праблемах яго кампаній і сыходзе з хакейнай каманды Лукашэнкі (крыніца «Люстэрка» звязвала гэтыя падзеі).

Павел Белы (у цэнтры) на адной з гульняў каманды Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

Складана сказаць, што цяпер з яго бізнесам: адна кампанія са структур, звязаных з «Тапасам», нядаўна атрымала дзяржпадтрымку, іншая — распрадавала маёмасць.

Новая назва і ўладальніца

У 2024 годзе ў салоне адбыліся перамены. Склад уладальнікаў змяніўся: пасля перастановак Павел Белы, Святлана Канашэнка і Наталля Кізік выйшлі з ліку ўласнікаў кампаніі.

Зыходзячы з дадзеных дзяржрээстру, са студзеня 2024 года 100% бізнэсу належыць Алене Георгіеўне Казак. Яна ж з'яўляецца афіцыйным кіраўніком клінікі.

Аднак немагчыма ўстанавіць, адбылася змена ўласніка ў выніку продажу, дарэння ці іншым спосабам.

Сама ўстанова працягнула працаваць па тым жа адрасе, але змяніла назву: замест «Айрыс» на шыльдзе зараз значыцца Antiage Clinic. Кліентам прапануюць працэдуры для амаладжэння, эпіляцыі, касметалогіі і дэрматалогіі, абяцаюць «толькі прэміяльныя матэрыялы і найноўшыя тэхналогіі».

Інтэр'еры клінікі Anti age Clinic. Фота: yandex.by

Медык з блізкага круга

Алена Казак — яшчэ адна жанчына з блізкага атачэння Лукашэнкі, звязаная з медыцынай.

Цяпер ёй 39 гадоў. Паводле інфармацыі TUT.BY, яна выпускніца БДМУ і анестэзіёлаг-рэаніматолаг па прафесіі. Некалькі гадоў — з 2014 па 2019 год — яна працавала ў РНПЦ «Кардыялогія» (у 2016 годзе ў адной з публікацый яе прадстаўлялі як навуковага супрацоўніка лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці). Паводле звестак выдання «Бюро», у 2020—2021 гадах яна нібыта лічылася ў РНПЦ, аднак не плаціла падатковых адлічэнняў. Ужо ў 2022-м Казак перайшла ў 6-ю клінічную бальніцу на афіцыйную заработную плату каля 200 долараў за месяц.

Дзмітрый Баскаў і Алена Казак. Скрыншот відэа БелТА

Казак — актыўная ўдзельніца «суправаджэння» Лукашэнкі на нефармальных мерапрыемствах. Напрыклад, у лістападзе 2017-га яна была разам з Лукашэнкам на трыбуне тэніснага матчу, у маі 2018-га — сярод гледачоў конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», у жніўні 2018-га ў жаночай кампаніі збірала кавуны на «поле Лукашэнкі». 29 жніўня 2020-га Алену Казак заўважылі на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» побач з Наталляй Эйсмант і Дзмітрыем Баскавым.

Алену Казак пазналі сярод тых, хто зразаў БЧБ-стужкі ў кампаніі Дзмітрыя Баскава і іншых у мінскіх дварах 11 лістапада 2020 года. У той вечар невядомыя людзі, якія прыехалі ў чужы двор зразаць бел-чырвона-белыя стужкі, схапілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Пазней родныя знайшлі хлопца ў бальніцы, дзе ён, не апрытомнеўшы, памёр ад цяжкіх траўм. Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы нічога не вядома.

Сама Казак у размове з журналістам тады сказала, што «нідзе не была». Аднак, паводле інфармацыі BYPOL, яе сім-карта ў той вечар была зарэгістраваная ў раёне «Плошчы перамен».

Каментары19

  • Беларус
    19.03.2025
    Кола мярзотнікаў не мяняецца.
    Але незразумела чаму ў, падавалася б, найсталейшым беларускім выданьні злачынца і дыктатар дагэтуль завецца "палітыкам"? Тое, што робяць гэтыя нелюдзь наўрадці трапляе пад дэфініцыю "палітычных сродкаў". Гэта тэрор і забойствы. Неразуменьне розніцы і прасоўваньне падманнай тэрміналогіі хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.
  • Язэп
    19.03.2025
    Крывавая банда
  • Насосала
    19.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак8

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»1

У Віцебскай вобласці затрымалі за ноч 11 чалавек за крадзеж каўбасы — яе выкідвалі праз акно7

«Пабачыў курс і ціха заплакаў». Што беларусы робяць з танным далярам?6

Беларуска папулярызуе альшанскі дыялект — паслухайце, як ён гучыць27

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак8

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць