Грамадства1414

«Котаправод». У тыктоку не могуць разгадаць прызначэнне дзіўнай канструкцыі паміж дамамі ў Фаніпалі

Каментатары прапануюць свае забаўныя варыянты ад манарэйкі да хода для палюбоўніка, але сапраўдная прычына з’яўлення канструкцыі, відаць, палягае ў абыходзе беларускіх нормаў.

Металічная канструкцыя паміж дамамі ў Фаніпалі. Фота: Realt.by

У роліку, які апублікавала карыстальніца пад нікам LikaStar888, відаць металічную канструкцыю на трох магутных слупах, якая па крывой дузе цягнецца ад глухога тарца аднаго жылога панэльнага дома да іншага, праходзячы над дваровай паркоўкай. Прыдумаць якое-небудзь рацыянальнае тлумачэнне, для чаго магла спатрэбіцца такая гаргара, складана.

«Растлумачце мне, калі ласка, што гэта такое паміж дамамі», — просіць аўтарка роліка.

@likastar888 Для чего это нужно? #беларусь #рекомендации #рек #топчик #топтикток #фаниполь #мост ♬ оригинальный звук - LikaStar888

Каментатары адгукнуліся на яе просьбу і пачалі прапаноўваць свае іранічныя тлумачэнні пра прызначэнне дзіўнай канструкцыі:

«Пусцяць метро»,
«Котаправод»,
«Гэта каб дываны выбіваць»,
«Там жыве нечая палюбоўніца. Каб не скакаць з балкона»,
«Дамы трымаюць адзін за аднаго, каб не паваліцца»,
«Гэта манарэйкавая дарога, паміж дамамі будзе хадзіць падвесны вагон», — жартуюць каментатары пад відэа. 

Былі і больш сур’ёзныя адказы, маўляў, па канструкцыі пусцяць трубу, па якой будзе цячы вада. Праўда, шматпавярховыя дамы не маюць патрэбы ў такіх канструкцыях, якія да таго ж нікуды не вядуць. 

Найбольш праўдападобнай выглядае версія, што канструкцыя з’явілася, каб забудоўшчык змог абысці беларускае заканадаўства і будаўнічыя нормы і выдаць два дамы за адзін, пад будаўніцтва якога ён атрымаў участак. 

Забудоўшчык карыстаўся самым прымітыўным спосабам забудовы, які паўсюдна практыкуецца ў Беларусі — проста прывязваў гатовыя тыпавыя праекты да мясцовасці. Відаць, яму вельмі хацелася зарабіць як мага больш са свайго ўчастка, але не хацелася плаціць за індывідуальны праект вялікага дома, таму ён проста ўціснуў дзве панэлькі. Але ўсё пайшло не так гладка.

Абодва будынкі знаходзяцца па адным адрасе — Зялёная вуліца, 2Д. Фота: Яндэкс Карты

У 2018 годзе на гэтую канструкцыю ўжо звяртаў увагу «Анлайнер», журналістам якога мясцовыя жыхары распавялі, што другі дом доўга не хацелі прымаць у эксплуатацыю і нават палічылі самабудам, але зусім нядаўна ўсё ж узгаднілі і выдалі на яго тэхпашпарт. 

Тэарэтычна, паколькі дамы маюць супольныя будаўнічыя канструкцыі, якія няхай і не выконваюць аніякай функцыі, то яны лічацца адным будынкам. Гэтую здагадку пацвярджае і тое, што абодва дамы знаходзяцца па адным адрасе — Зялёная вуліца, 2Д.

Гэтую канструкцыю можна было б творча абыграць, зрабіць з яе разынку і ўпрыгажэнне непрывабнага двара, але быў выбраны танны і непрыгожы варыянт, за які ўсё роўна заплацілі жыхары дома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • ААТ "КомікТэхБудПрам"
    20.03.2025
    Маглі б проста вяроўку для бялізны нацягнуць. Хоць практычная карысць была б.
  • Саўдэп
    20.03.2025
    Сацыяльная шызафрэнія ў дзеянні. Хацелася красівага жыцця, але каробка у панэльцы, зробленая на мясцовым ЖБІ па тэхналегіі 70х гадоў, з трохі іншай планіроўкай, на якую трэба працаваць паўжыцця, гэта максімум, што можа дать дзяржава, у качэстве бонуса бессэнсоўная, нікаму непатрэбная канструкцыя, якая есць, збудавана забудова, факт, якая існуе, толькі таму што паперка патрабавала, але не жывыя людзі. Паперка патрабавала - калгас адказаў YAS.
  • .
    20.03.2025
    Стары вядомы выпадак.
    Сорамна, што калі трэба, то не выкарыстоўваецца норма "злоўжыванне правам" - фармальна правамернае, але заведама нядобрасумленнае дзеянне (бяздзеянне).
    Намер падмануць і нядобрасумленнасць відавочныя, нахабна відавочныя, але дзяржаўны механізм гэта не зацікавіла.

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага1

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага1

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць