Грамадства44

Ва ўсіх ВНУ Беларусі з наступнага года пачнуць вывучаць штучны інтэлект

Ва ўсіх універсітэтах Беларусі з наступнага навучальнага года з'явіцца дысцыпліна «Асновы выкарыстання тэхналогіі штучнага інтэлекту», паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Андрэй Іванец

«З наступнага года ва ўсіх універсітэтах у нас з'явіцца адпаведны новы курс — дысцыпліна «Асновы выкарыстання тэхналогіі штучнага інтэлекту», якая будзе распрацаваная ў кантэксце канкрэтнай спецыяльнасці пад канкрэтнага спецыяліста», — заявіў Андрэй Іванец.

Міністр адукацыі заявіў, што ШІ і нейрасеткі ўжо ўкараняюцца ў робататэхніцы і IT, а таксама пры падрыхтоўцы новых інжынерных кадраў. Іванец таксама дадаў, што ў нагу з часам ідуць і школы, дзе вучняў вучаць кіраваць дронамі і наземнымі сродкамі беспілотных сістэм.

«Якія прымяняюцца ў шырокім сэнсе гэтага слова — пачынаючы ад сельскай і лясной гаспадаркі, экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя, заканчваючы бяспекай і абараназдольнасцю нашай краіны. Безумоўна, мы гэта ўсё актыўна ўкараняем са школьнай лавы», — цытуе Іванца БелТА.

Раней паведамлялася, што ў 2025 годзе ў БДУ адкрыецца набор на спецыяльнасць «Інтэлектуальная электроніка», навучацца якой можна будзе на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій. 25 чалавек змогуць паступіць на бюджэт, яшчэ некалькі — на платнае аддзяленне. Вучыцца па гэтай спецыяльнасці студэнты будуць чатыры гады. Выпускнікі атрымаюць патройную кваліфікацыю «радыёфізік — інжынер — праграміст».

Таксама ў 2024 годзе ў МДЛУ быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Лічбавая лінгвістыка». Выпускнікі будуць спалучаць у сабе кампетэнцыі мовазнаўца і праграміста і змогуць навучаць сістэмы ШІ.

Каментары4

  • chip
    19.03.2025
    Хто гэта будзе выкладаць? У ВНУ няма людзей!
  • змагар
    20.03.2025
    Советское образование, гэта ў вас такія карцінкі, бо не ў БДУ вучыліся?
  • мех
    21.03.2025
    Советское образование, о, дружа. Стары дзед цяперача гэта не самае дрэннае. Прыходзяць, напрыклад, з эканамічнай адукацыяй выкладаць інжынерныя навукі. І ўвогуле нічога не діюуь, бо самі ня ведаюць. На гэтым фоне свецкі дзед проста знаходка, асабліва калі ён не байкі травіць, а хоць і састарэлае, але па справе дае.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць