З 22 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе бензін. Пра гэта папярэджвае «Белнафтахім». Цэны на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях павысяцца на 2 капейкі за літр.

У выніку з 22 сакавіка, у залежнасці ад віду паліва, цэны складуць:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,38 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,48 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,70 рубля;
- ДТ — 2,48 рубля.
Гаворка ідзе пра планавую паэтапную карэкціроўку цэнаў на нафтапрадукты — на 16 капеек за літр паліва.
Як раней анансавалі ў «Белнафтахіме», павышэнне адбываецца з крокам у 2 капейкі штотыдзень, пачынаючы з 15 сакавіка. На гэты момант бензін ужо падаражэў на 4 капейкі.
Каментары