Ва Украіне зацверджанае Палажэнне аб сістэме спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі, згодна з якім тэле– і радыёсігналы з Беларусі будуць заблакаваныя. Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

«Сістэма спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі прызначаная для блакавання сігналаў наземнай тэлевізійнай трансляцыі і радыётрансляцыі ў FM-дыяпазоне радыёчастот, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі РФ, Рэспублікі Беларусь і прыднястроўскага рэгіёну Рэспублікі Малдова, а таксама з тэрыторый, на якіх вядуцца (вяліся) баявыя дзеянні, або з часова акупаваных РФ тэрыторый, вызначаных загадам Міністэрства развіцця», — напісаў Тарас Мельнічук.
Апрача таго, Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне пагаднення з расійскім урадам аб супрацоўніцтве ў галіне сувязі. Гэтае пагадненне было падпісана ў Кіеве яшчэ ў 1993 годзе.
Каментары