Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Еўрарадыё» расказаў апошнія навіны. Для Польшчы і Літвы гэты дакумент не прыярытэтны.

Вячорка падзяліўся, што пытанне пашпарта абмяркоўвалася ў Еўрапейскай камісіі і з заходнімі краінамі, дзе такі дакумент найбольш патрэбны.
«З Літвой і Польшчай ёсць супольнае разуменне, што гэта не прыярытэт. Таму што ёсць рашэнне — пашпарты замежніка, якія выдаюцца [гэтымі краінамі]. Мы спрабуем зрабіць фокус на тыя краіны, дзе няма вырашэння юрыдычнага», — даводзіць Вячорка.
«Усё падрыхтавана для выдачы. Я думаю, што ўжо ў бліжэйшы час мы зрушымся з месца. Паглядзім, дзе яшчэ можна друкаваць пашпарты, калі не ў Літве. Але, у прынцыпе, усё тое, што зроблена, яно ўжо гатова. І дакументальная і юрыдычная дакументацыя гатовая», — запэўнівае дарадца Ціханоўскай.
Па яго словах таксама вядуцца размовы з ААН. На кастрычнік запланавана пасяджэнне групы ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО). Яна распрацоўвае стандарты для машыначытальных пашпартоў, нормы і тэхнічныя патрабаванні да міжнародных дарожных дакументаў. Там, па словах Вячоркі, яны збіраюцца падняць пытанне пашпарта Новай Беларусі.
«З еўрапейскім дзяржавамі мы дамовіліся так. Для часткі краін, дзе ёсць пашпарты замежніка, мы будзем у першую чаргу прасоўвацца па гэтым трэку. Менавіта змагацца за пашырэнне практыкі выдачы доўгатэрміновых пашпартоў замежніка. А ў тых краінах, дзе гэтага няма, будзем спрабаваць легалізаваць наш пашпарт».
Каментары
Хлопчык, твой час выйшаў разам са скончанай легітымнасцю тваёй гаспадыні пасля чарговых фэйкавых выбараў!
Ганьба тым, кто толькі сядзіць на канапе і кпіць са ўсяго ў каментарах!
Дзейнічай! Рухайся! Варушыся!
Жыве Беларусь!