Грамадства1212

Лукашэнка падпісаў дырэктыву, якой забараніў бессэнсоўныя нарады

Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны». 

Прэс-служба паведамляе, што новы дакумент закліканы навесці парадак у дзяржаўным кіраванні: зрабіць працу чыноўнікаў больш эфектыўнай, дысцыплінаванай і адказнай.

Згодна з Дырэктывай, дзяржорганы не павінны ўмешвацца ў справы адзін аднаго. Забараняецца ствараць розныя «кансультатыўныя» структуры — камісіі, саветы, групы — калі яны дубліруюць працу існуючых органаў, калі толькі такое не прадугледжана законам. Таксама не вітаюцца лішнія нарады — нават анлайн.

Улады плануюць шырэй ужываць сучасныя лічбавыя тэхналогіі, больш вынікова арганізоўваць камандзіроўкі і абавязкова ацэньваць, наколькі добра орган выконвае свае абавязкі. Гэта будзе ўлічвацца пры прыняцці рашэнняў аб працягненні кантрактаў з кіраўнікамі.

Акрамя таго, Дырэктыва патрабуе скараціць залішнюю бюракратыю — меней запытаў да прадпрыемстваў і больш парадку ў абыходжанні з інфармацыяй.

Каментары12

  • .
    02.04.2025
    "Згодна з Дырэктывай, дзяржорганы не павінны ўмешвацца ў справы адзін аднаго. Забараняецца ствараць розныя «кансультатыўныя» структуры — камісіі, саветы, групы — калі яны дубліруюць працу існуючых органаў, калі толькі такое не прадугледжана законам. Таксама не вітаюцца лішнія нарады — нават анлайн."

    Выглядае як абарона ад стварэння свайго DOGE (Дэпартаменту Дзяржаўнай Эфектыўнасці, якім у ЗША кіруе Маск) у нейкай гіпатэтычнай будучыні :)
  • Дд
    02.04.2025
    Ничего себе, свои совещания запретил!
  • Оруэлл
    02.04.2025
    Правильно, бессмысленные совещания и селектора можно проводить, только и исключительно, лукашенко !

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць