З 24 сакавіка закрыюць палову пуцеправода на Партызанскім праспекце — у напрамку да вуліцы Будзённага, пішуць Мінск-навіны.

Фота: Мінск-навіны
Тэрміны завяршэння работ пакуль не называюцца. Падчас рамонту рух будзе цалкам спынены на гэтай палове пуцеправода — як для асабістага транспарту, так і для грамадскага.
Мінчукоў і гасцей сталіцы заклікаюць загадзя выязджаць на працу ці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для перамяшчэння ў гэтым раёне.
— Аб’ехаць участак можна праз з’езды ў напрамку вуліцы Ваўпшасава, дзе будзе арганізавана святлафорнае рэгуляванне, — адзначылі ў «Гардарбудзе».
Што да руху ў адваротным напрамку — па вуліцы Даўгабродскай — ён застанецца адкрытым. Аўтамабілісты змогуць праязджаць па ўжо адрамантаванай частцы дарогі.
Каментары