У Белгарадскай вобласці знішчаныя 4 расійскія верталёты — Сілы спецыяльных аперацый Украіны
Сілы спецыяльных аперацый Украіны паведамілі пра знішчэнне расійскіх верталётаў у расійскім тыле — у Белгарадскай вобласці.

Паводле паведамлення, у рамках сумеснай аперацыі з ГУР ракетнымі войскамі і артылерыяй ССА знішчылі два верталёты Мі-8 і два верталёты Ка-52.
Ка-52 — ударны верталёт для разведкі і атакі наземных цэляў. Транспартныя верталёты Мі-8 выкарыстоўваюць для перавозкі асабістага складу, грузаў і падтрымкі наземных аперацый.
Расійскі бок інфармацыю пакуль не каментаваў.
-
Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца
-
Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё
-
Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі
Каментары