Грамадства5151

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў

Жыллёвая палітыка Беларусі да 2030 года прадугледжвае перасяленне гараджан у вёскі і знос хрушчовак. Пра гэта распавяла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анжаліна Сырамятнікава.

Зараз Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Беларусі да 2030 года.

Па словах Сырамятнікавай, у гэтай канцэпцыі будуць тры асноўныя кірункі: дэўрбанізацыя, рэнавацыя і павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.

У вялікіх гарадах хочуць будаваць менш кватэр. Цяпер прыярытэт будзе на гарады-спадарожнікі і вёскі. Гэта, па меркаванні чыноўнікаў, дапаможа вярнуць кадры ў сельскую мясцовасць.

Тыя дамы, якія не мае сэнсу рамантаваць, хочуць зносіць. Гаворка тут пра хрушчоўкі. Рэнавацыю хочуць праводзіць «па шляху Расіі»:

«Гэта спадчына савецкага мінулага вычарпала сябе як маральна, паколькі мае малагабарытныя і прахадныя пакоі, так і фізічна — укладанне фінансавых сродкаў у капрамонт немэтазгодна», — адзначыла Сырамятнікава.

Каментары51

  • Ё
    25.02.2025
    Старыя хрушчоўкі памяняюць на новыя. Ніякой прынцыповай розніцы ў архітэктуры няма.
  • імечка
    25.02.2025
    Навошта ўвогуле жыць у вёсцы пасля індустрыяльнай рэвалюцыі?
    Людзі спрадвеку жылі толькі ў полісах, гарадах.
    А тое, што сёння існуюць вёскі - рудзімент мінулага, калі людзей гадавалі як скот, каб яны працавалі ў полі.
  • Бескарэнныя
    25.02.2025
    прадукты саўка і індустрыялізацыі.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць