Свет11

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу

Падчас візіту на амерыканскую касмічную базу Пітуфік у Грэнландыі віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Вашынгтон у бліжэйшы час не плануе пашыраць ваенную прысутнасць на востраве або ўжываць ваенную сілу, піша Бі-бі-сі.

Уша Вэнс і Джэй дзі Вэнс падчас абеду з амерыканскімі вайскоўцамі на базе ў Грэнландыі. Фота: Jim Watson — Pool / Getty Images 

Паводле яго слоў, ЗША паважаюць права мясцовых жыхароў на самавызначэнне, але маюць намер забяспечыць лідарства ў Арктыцы, каб супрацьстаяць пагрозам з боку Расіі і Кітая.

Вэнс таксама раскрытыкаваў мясцовыя ўлады, якія, на яго думку, не здолелі забяспечыць бяспеку вострава, і выказаў здагадку, што Грэнландыя атрымае незалежнасць і мірна далучыцца да ЗША.

Візіт Вэнса працягваўся каля дзвюх гадзін. За гэты час ён паспеў паабедаць з амерыканскімі вайскоўцамі і паразмаўляць з журналістамі, якія яго суправаджалі.

У Грэнландыю Вэнс прыбыў разам з жонкай Ушай, дарадцам Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкам Уолтцам, міністрам энергетыкі Крысам Райтам, сенатарам ад штаце Юта Майкам Лі і былой намесніцай дарадцы па нацбяспецы Джуліяй Нешэйват — жонкай Уолца.

Улады Грэнландыі і Даніі, якой належыць востраў, назвалі візіт амерыканскай дэлегацыі правакацыяй і дэманстрацыяй сілы. Прэм’ер-міністар Даніі Метэ Фрэдэрыксен асудзіла рашэнне наведаць востраў без афіцыйнага запрашэння і назвала гэта «непрымальным ціскам».

Раней Дональд Трамп заяўляў, што ЗША патрэбны арктычны востраў для забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі і не выключаў прымянення сілы для яго атрыманне. «Як вы ўсе ведаеце, прэзідэнт сапраўды зацікаўлены ў бяспецы Арктыкі», — сказаў Вэнс, прыбыўшы ў сталоўку касмічнай базы на паўночным захадзе Грэнландыі.

Падчас прэс-канферэнцыі, адказваючы на першае пытанне, Вэнс заявіў, што ЗША пакуль не маюць планаў па пашырэнні ваеннай прысутнасці ў Грэнландыі. Аднак амерыканскія ўлады плануюць інвеставаць у будаўніцтва ледаколаў і ваенных караблёў, якія будуць дыслакавацца ў рэгіёне.

Паводле слоў Вэнса, многія амерыканцы, магчыма, не разумеюць, чаму Арктыка мае такое значэнне для нацыянальнай бяспекі. Задача амерыканскіх вайскоўцаў у Грэнландыі — адсочванне ракетных пагроз і папярэджанне магчымых паветраных нападаў.

Вэнс падкрэсліў, што калі ЗША не праявяць цікавасці да Грэнландыі, гэта зробяць іншыя — Расія і Кітай, якія актыўна пашыраюць прысутнасць у рэгіёне.

«Мы ведаем, што Расія, Кітай і іншыя краіны праяўляюць цікавасць да арктычных калідораў і марскіх шляхоў, а таксама да карысных выкапняў. Мы павінны забяспечыць лідарства Амерыкі ў Арктыцы», — сказаў віцэ-прэзідэнт.

«Мы не можам зарываць галаву ў пясок — ці, у дадзеным выпадку, у снег — і рабіць выгляд, што кітайцы не зацікаўленыя ў гэтай тэрыторыі», — дадаў ён. «Мы сапраўды маем рознагалоссі з кіраўніцтвам Даніі, якое недастаткова інвесціруе ў Грэнландыю і не ўдзяляе ўвагі ўмацаванню сваёй архітэктуры бяспекі. Гэта неабходна змяніць. Палітыка ЗША — дамагацца менавіта гэтага», — заявіў Вэнс.

Адказваючы на пытанне пра абяцанне Трампа ўзяць востраў пад кантроль, Вэнс адзначыў, што ЗША паважаюць права жыхароў Грэнландыі на самавызначэнне і выступаюць за дыялог.

На яго думку, грэнландцы «зробяць выбар на карысць незалежнасці» і самі вызначаць свой далейшы лёс, заключыўшы дамову з ЗША.

«Мы не лічым, што ваенная сіла калі-небудзь спатрэбіцца», — сказаў ён.

Паводле студзеньскіх апытанняў, пераважная большасць жыхароў Грэнландыі выступае супраць планаў Дональда Трампа па анексіі вострава.

У чацвер жыхары сталіцы Грэнландыі, горада Нуук, устанавілі ў снезе сцягі і кардонную шыльду з надпісам па-англійску: «Наша зямля. Наша будучыня», паведамляе Reuters.

На востраве таксама прайшлі дэманстрацыі — удзельнікі былі ў бейсболках з надпісам «Make America Go Away», якая парадыруе перадвыбарчы слоган Дональда Трампа.

Каментары1

  • Зазеркалье
    29.03.2025
    Если бы Вэнс и Трамп развернули свою эмиграционную политику раньше, то Вэнс остался бы без жены, которую бы просто депортировали как эмигрантку из Индии.

Цяпер чытаюць

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку6

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі12

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку6

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць