Грамадства

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Польшчы аднавіў бясплатныя кансультацыі

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве паведаміў, што з 1 жніўня аднавіў працу прававога аддзела і зноў дае юрыдычныя кансультацыі.

Запісацца на кансультацыю можна, даслаўшы апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: [email protected]. Пасля таго юрыст прапануе дзень і час. Кансультацыі адбываюцца анлайн.

Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае не толькі па пытаннях легалізацыі ў Польшчы, але і ў сферы сямейнага, крымінальнага і гаспадарчага права.

Сямейнае права (адвакатка і медыятарка Яана Скарыцка):

  • заключэнне і скасаванне шлюбу;
  • абарона інтарэсаў дзяцей (аліменты, кантакт з дзіцём, бацькоўскія правы і іх абмежаванні);
  • доступ да сацыяльнай дапамогі з боку дзяржавы;
  • падтрымка ў крызісных сітуацыях (выкраданне дзіцяці, працэдура «Блакітнай карты» і іншае).

Крымінальнае і гаспадарчае права (адвакат Сяргей Скарыцкі):

  • супрацьдзеянне дыскрымінацыі і ксенафобіі;
  • паведамленне праваахоўных органаў пра злачынствы;
  • абарона ад хатняга гвалту;
  • правы пацярпелых і магчымасць атрымання дзяржаўнага адваката;
  • наступствы судзімасці для замежнікаў і замежніц у Польшчы,
  • вырашэнне маёмасных і гаспадарчых спрэчак.

Таксама спецыялісты Цэнтра беларускай салідарнасці могуць кансультаваць і па іншых прававых пытаннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць