Вайна11

Пасля заявы генерала Герасімава на тэлевышцы Купянска паставілі расійскі сцяг на магнітах

Каб прадэманстраваць поспехі, расіяне ідуць на розныя хітрыкі. Цяпер гэта раз'юшыла ўжо і Z-ваенкараў.

Расійскі сцяг на тэлевышцы Купянска. Скрын відэа

Як паведамляюць СМІ, расійскія войскі спрабуюць абысці горад Купянск з поўначы і паўночнага захаду, але УСУ контратакамі аднаўляюць фронт. 

Пасля нядаўняга прарыву ўкраінскім войскам удалося ўтрымаць кантроль над ключавымі раёнамі і скараціць зону кантролю праціўніка.

Расійскія сілы не могуць масава зацягнуць цяжкае ўзбраенне праз раку Аскол да плацдарму, што робіць іх наступ на Купянск уразлівым і абмежаваным.

У той жа час камандуючы Генеральным штабам Узброеных сіл Расіі генерал Валерый Герасімаў заявіў пра тое, што «злучэнні і вайсковыя часці групоўкі войскаў «Захад» практычна цалкам блакуюць горад Купянск і вызвалілі каля паловы яго тэрыторыі».

На заявы Герасімава звярнуў увагу Z-блогер Юрый Падаляка. Заяву генерала ён назваў «мякка скажам, вельмі вялікім перабольшваннем» поспехаў расіян на гэтым участку фронту і задаў пытанне, «хто і навошта так тапорна яго падстаўляе».

Сёння ён размясціў наступны пост, дзе звярнуў увагу на відэа, на якім відаць расійскі сцяг на верхавіне тэлевышкі ў Купянску. На думку Падалякі, гэты крок не доказ кантролю над горадам, а хутчэй «антыкрыз».

Ён падкрэслівае, што ніколі ніякія байцы ў баявых умовах сцягоў на вышкі не вывешваюць — гэта і бессэнсоўна, і небяспечна. Значна прасцей і больш пераканаўча, калі яны разгортваюць сцяг на зямлі, прывязваючы яго да мясцовасці. На вышкі ж іх звычайна закідваюць дронамі з прымацаванымі магнітамі.

Пры ўважлівым праглядзе відэа з Купянска, паводле яго, бачна, што сцяг апынуўся на вышцы менавіта такім чынам. Калі б яго прывязвалі рукамі, ён бы вісеў інакш, ды і сам працэс здымалі б з дрона. А тут паказалі толькі нерухомае палатно.

З гэтага Падаляка робіць выснову: паколькі «антыкрыз» быў арганізаваны спешна, гэта значыць, што Масква запатрабавала доказаў слоў Герасімава, які заявіў пра кантроль амаль над паловай Купянска. Мясцовае камандаванне не знайшло нічога лепшага, як скінуць сцяг на тэлевышку.

Гэта, на яго думку, толькі даказвае, што камандаванне на месцах забрахалася і падае ў Генштаб «ліпавыя» справаздачы. У выніку падстаўляюць асабіста начальніка Генштаба Валерыя Герасімава.

«Такім чынам, на маё ўчарашняе пытанне, «хто падстаўляе Валерыя Герасімава», адказ атрыманы», — падсумоўвае блогер і дадае:

«П.С. Прычым самае смешнае ў гэтай гісторыі заключаецца ў тым, што нават кантроль над гэтым пунктам увогуле нічога не даказвае ў пытанні кантролю над паловай горада».

Каментары1

  • Лол
    02.09.2025
    Гэтая вышка на ўскраіне горада. Такім чынам, нават калі маскалі неяк дронам скінулі палатно на вышку, то гэта даказвае толькі тое, што яны да Купянска так і не дабраліся. Гаворкі пра палову горада тым больш няма.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць