Свет1111

Польшча перагледзіць правілы выдачы карт паляка

Польшча перагледзіць правілы выдачы карт паляка і прааналізуе аб'ём і спосаб падтрымкі ўладальнікаў гэтага дакумента, якія перасяляюцца ў краіну. Гэта прадугледжана прынятай урадам стратэгіяй супрацоўніцтва з Палоніяй (эмігрантамі з Польшчы і іх нашчадкамі) і іншымі палякамі за мяжой, піша Most.

У стратэгіі прапануецца ліквідаваць выпадкі злоўжывання пры выдачы карт паляка, перш за ўсё фальсіфікацыі дакументаў аб польскім паходжанні.

Акрамя таго, стратэгія патрабуе адмяніць магчымасць атрымання карты паляка на падставе актыўнасці ў польскіх арганізацыях. Але фактычна гэты шлях выдачы дакумента і так ужо зачынены. Замест гэтага прапануецца зрабіць упор на веданне заяўнікам польскай мовы і культуры.

Таксама плануецца прааналізаваць меры падтрымкі для ўладальнікаў карт паляка, якія перасяляюцца ў Польшчу.

Акрамя таго, мяркуецца адысці ад «вельмі ліберальных прынцыпаў» атрымання польскага грамадзянства. Для атрымання грамадзянства замежнік павінен будзе давесці, што ён інтэграваўся ў польскае грамадства і добра валодае польскай мовай.

Стратэгія прадугледжвае таксама падтрыманне сувязяў з палякамі і асобамі польскага паходжання, якія пражываюць за межамі Польшчы. Па ацэнках аўтараў дакумента, іх налічваецца каля 20 мільёнаў. Урад прадугледжвае для іх дапамогу ў вывучэнні польскай мовы, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, захаванне ідэнтычнасці і сувязей з Польшчай, гуманітарную і медыцынскую дапамогу, асабліва для асоб старэчага ўзросту.

Таксама плануецца садзейнічаць атрыманню адукацыі, працаўладкаванню і перасяленню такіх людзей у Польшчу.

Каментары11

  • Не ўсё кату масленіца
    03.04.2025
    Вольныя часы ПіСу скончыліся. Туск заціскае гайкі
  • %
    03.04.2025
    КОЛЬКІ палякаў за межамі яны лічаць!? 20 мільенаў!? Амаль 2/3 сеньняшняга насельніцтва Польшы!? Панове, да вы што
  • 1794
    03.04.2025
    Поляк по интуиции , католік яшчэ зусім не паляк. Такіх касьцельных каталікоў не пералічыш. Ні мовы, нічога польскага ня ведаюць акрамя завучаных псальмаў, і тое з памылкамі.

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін35

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнакамандуючы УСУ: Расія фактычна пачала наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці

Прапагандысты згенеравалі голыя здымкі Ментусавай і загрузілі на порнасайт25

«Паспеў зрэагаваць за пару імгненняў да лабавога сутыкнення». Вусцішнае відэа з трасы пад Мінскам2

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

Мадура абвясціў надзвычайнае эканамічнае становішча ў Венесуэле ў адказ на мыты ЗША4

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення4

Без Караткевіча і Шагала. У віцебскім лялечным тэатры зніклі з афішы многія спектаклі — у чым прычына?4

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін35

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць