У абласным цэнтры праходзяць рэпетыцыі параду выхаванцаў вайскова-патрыятычных клубаў.

Фота: «Гомельщина Официально»
У Гомелі ў гонар Дня Перамогі збіраюцца зладзіць дзіцячы парад.
На рэпетыцыю ў абласным цэнтры сабралі выхаванцаў вайскова-патрыятычных класаў і клубаў Гомеля, Светлагорска, Рагачова і Жлобіна, а таксама навучэнцаў Гомельскага кадэцкага вучылішча, ліцэя МНС.

Мяркуючы па фотаздымках, якія апублікаваў Гомельскі аблвыканкам, на рэпетыцыі падлеткаў, у тым ліку дзяўчат, вучылі хадзіць строем.

Па даных «Флагштока», дзіцячы парад у Гомелі зладзяць упершыню. Але для Беларусі гэта не першы выпадак. Напрыклад, мінулым летам у Мінску правялі парад дзіцячага сада ў вайсковай форме.
Каментары