Здарэнні1313

У Мінску людзей кармілі здыхляцінай, нават дзяцей у садках

Цэх перапрацоўкі падалі знаходзіўся ў адным будынку з апорным пунктам міліцыі. Улады справу засакрэцілі, але інфармацыю апублічыў «Белпол», у рукі якога трапіў даклад Генпракуратуры.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: сацыяльныя сеткі

Пяць гадоў у Мінску і раёне людзей кармілі мясам з могільнікаў. Пра гэта стала вядома з даклада Генеральнай пракуратуры, тэкст якой «Белпол» здабыў і перадаў «Белсату». Выяўленыя ўдзельнікі арганізаваных груп, якія перапрацоўвалі падаль, якую збіралі ў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Ліст аб прычынах незаконнага абароту мяса старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара скіраваў у сакавіку тагачаснаму прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку.

Пазней віцэ-прэм’ер па сельскай гаспадарцы Юрый Шулейка разаслаў міністрам гандлю, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, старшыням аблвыканкамаў, а таксама старшыні Дзяржстандарту просьбу разгледзець узнятыя СК праблемы. 

Следства лічыць арганізатарам схемы індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Старавойтава. Схема дзейнічала ў 2021—2024 гадах.

Як мяркуе СК, Старавойтаў меў пад кантролем тры ТАА: «РэалМiтГандаль», «Аграмітстар» (спыніла дзейнасць у выніку рэарганізацыі 28 снежня 2023 года) і «Мітконер». Першая фірма закупляла, у тым ліку праз біржу, мяса і перадавала другой фірме перапрацоўваць і фасаваць. Але штука ў тым, што законна купленую ялавічыну змешвалі з незаконна здабытай, у тым ліку з падлай.

Следства даказала, што на перапрацоўванне паступіла не менш за 57 тонаў недабраякаснага мяса.

Нарыхтоўчы цэх дзейнічаў у найманым памяшканні ў жылым масіве сталіцы. Пазначаны ў лісце адрас — вул. Лідская, 22 — супадае з адрасам ЖЭУ № 9 Фрунзенскага раёна Мінска. Пад тым жа адрасам месцяцца пункт аховы парадку, ветэрынарная клініка, дзіцячыя і дарослыя студыі танцаў і спеваў. 

Будынак на вул. Лідскай 22. Менск, Беларусь. Фота: Yandex.by

Гэты цэх фармальна налічваў 5,5 працаўніка: бухгалтар на паўстаўкі, адзін жылоўшчык мяса, дырэктар, тэхнолаг, ветэрынар і прыбіральнік.

Як сцвярджае СК, да працы з мясам прыцягвалі «розных асоб, у тым ліку тых, якія вялі асацыяльны лад жыцця, без афармлення працоўных стасункаў і выканання патрабаванняў наконт абавязковага папярэдняга медычнага агляду».

Перапрацоўвалі не менш за тысячу тонаў прадукцыі за год, высветлілі следчыя.

«Аграмітстар» і «Мітконер» называлі сябе аб’ектамі грамадскага харчавання. Як яны, так і «РэалМiтГандаль», не былі нават у Гандлёвым рэестры ці Рэестры вытворцаў. 

Пасля перапрацоўвання фірма прадавала паўфабрыкаты оптам, у тым ліку ГКУП «Дробнааптовая база на Заходняй».

Якраз апошняя кампанія забяспечвала прадуктамі садкі Мінска і раёна, а таксама школы і бальніцы.

Улады справу засакрэцілі, але інфармацыю апублічыў «Белпол», у рукі якога трапіў даклад Генпракуратуры.

Каментары13

  • Брэст
    09.04.2025
    якія дэграданты. "80 лет вялікай пабеды"
  • понятно
    09.04.2025
    Так красауцам всё можно !!!!
    Рубят бабло, пока не сдохнет последний беларус.
  • Вялікая пабеда 2
    09.04.2025
    Прынясіце яму працірку

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць