Свет44

Амерыканец Палякоў прабраўся на закрыты востраў небяспечных абарыгенаў у Індыі. Ён спрабаваў улагодзіць іх дыетычнай колай

У Індыі затрымалі грамадзяніна ЗША Міхаіла Палякова: ён спрабаваў увайсці ў кантакт з ізаляваным племем, якое ў 2018 годзе забіла амерыканскага місіянера.

Ізаляваны і забаронены для наведвання Паўночны Сентынельскі востраў. Фота: Wikimedia Commons

Амерыканскі турыст украінскага паходжання Міхайла Палякоў незаконна прабраўся на востраў у Індыі, дзе жыве небяспечнае ізаляванае племя, якое не кантактавала з знешнім светам больш за 30 гадоў.

На адзіночнай лодцы 24-гадовы мужчына дабраўся да Паўночнага Сентынельскага вострава ў Індыйскім акіяне, які знаходзіцца за 40 кіламетраў ад папулярных пляжаў. З сабой ён узяў камеру GoPro, а таксама падарункі для мясцовага племя: дыетычную колу і какос, паведамляе The New York Post.

Па даных следства, паездка была старанна спланавана: Палякоў вывучаў марскія ўмовы, прылівы і маршруты з паўднёвага пляжа, каб дабрацца да вострава. Улады сцвярджаюць, што гэта была не першая спроба Палякова дабрацца да ізаляваных плямёнаў, якія пражываюць на Андаманскіх і Нікабарскіх астравах.

У студзені ён, як паведамляецца, незаконна здымаў прадстаўнікоў аддаленага племя джарава падчас візіту на астравы Баратанг.

Акрамя таго, у кастрычніку мінулага года ён спрабаваў правесці разведку Паўночнага Сентынельскага вострава, выкарыстоўваючы надзіманы каяк, але супрацоўнікі гасцініцы, дзе ён спыніўся, змаглі яго спыніць, заявілі афіцыйныя асобы.

У нядзелю Палякова затрымала індыйская паліцыя. Па запісу на камеры, ён дабраўся да запаведнага вострава, але дыетычная кола яму не дапамагла: племя так і не выйшла на пляж, каб уступіць з ім у кантакт. Трохі пачакаўшы, турыст пакінуў падарункі на востраве і адплыў.

Палякову вельмі пашанцавала, што ён не сустрэў мясцовых жыхароў. У 2018 годзе амерыканскі місіянер Джон Ален Чау прыбыў на ізаляваны востраў, каб навярнуць мясцовае племя ў хрысціянства. Аднак абарыгенам госць не вельмі спадабаўся: яны застрэлілі місіянера з лука. Цела Чау з вострава так і не эвакуявалі.

Паліцыі Палякоў растлумачыў, што захапляецца экстрэмальным турызмам. Паводле яго слоў, нядаўна ён падарожнічаў у Афганістан, каб пагутарыць з талібамі.

Супраць мужчыны ўзбудзілі справу за пранікненне ў ахоўную тэрыторыю племя без дазволу. Землі, дзе пражываюць плямёны, ахоўваюцца ў адпаведнасці з Палажэннем Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў ад 1956 года, якое забараняе несанкцыянаванае пранікненне на гэтыя тэрыторыі.

Сентынельцы з'яўляюцца адным з пяці аддаленых плямёнаў, якія пражываюць на астравах, і вядомыя сваёй варожасцю да чужынцаў.

Каментары4

  • убийца
    03.04.2025
    убийца, т.е. выкосит
  • Каранны
    03.04.2025
    убийца, Да, сидеть в вечой пыли городской бетонной норы, задыхаться от токсичного пердежа ведер с болтами, слепуть от ксенона и понатыканных на каждом шагу фонарей с китайскими лампами, наслждаться ревом шоссе и араматом плавленного на солнце битума - это гораздо более лучше, вот это все
  • Iдзi да каранёў
    03.04.2025
    Каранны, купi халабуду за 42 рублi ў весцы на дзьве бабкi ды сядзi там без iнтэрнэтаў, бетонаў i ксенонаў. Раз на пару тыдняў мо аўталаўка толькi цябе пердане.

Цяпер чытаюць

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку5

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

«Трэба быць актывістам, каб да цябе прыйшлі». Чаму беларусы вяртаюцца з эміграцыі21

Прымаць душ лепш увечары, а не зранку — вось чаму3

«Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу19

Амерыканскія дактары ўпершыню перасадзілі чалавеку ствалавыя клеткі, здольныя вырабляць сперматазоіды1

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку5

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць