Каханне і сэкс33

Што менавіта адбываецца ў мозгу мужчыны падчас сэксу?

Хоць здаецца, што целам пры сэксе кіруе інстынкт, галоўны спектакль адбываецца ў галаве. Новае даследаванне нейрабіёлагаў на мышах раскрыла, што менавіта адбываецца ў мужчынскім мозгу падчас палавога акту. І гэтае адкрыццё можа прывесці да новых падыходаў у лячэнні сэксуальных разладаў.

Фота: freepik.com

Даследаваць мужчынскую сэксуальнасць у лабараторных умовах прасцей, чым жаночую. У самцоў — людзей, мышэй, пацукоў і прыматаў — фізіялагічныя стадыі ўзбуджэння, пранікнення і эякуляцыі выразна адрозніваюцца, кожная мае свае маркеры. А вось жаночая рэакцыя на сэкс значна больш варыятыўная і дрэнна паддаецца стандартызацыі. Таму навуковыя даследаванні, у тым ліку і новае, апісанае на Fitbook.de, часцей за ўсё засяроджваюцца менавіта на мужчынскім боку.

Што ўжо было вядома

Большасць даследаванняў раней вывучалі пачатковыя этапы палавога акту і фазу пасля яго. Напрыклад, вядома, што ў мужчын перад эякуляцыяй актывуецца сістэма ўзнагароджання ў мозгу, дзе ключавую ролю адыгрывае дафамін (гармон шчасця, які выпрацоўваецца ў прылеглым ядры і адыгрывае ролю матыватару ў імкненні да ўзнагароджання і фармаванні задавальнення). Пасля аргазму ў справу ўступае сератанін — ён «гасіць» узбуджэнне і выклікае адчуванне расслабленасці.

У жанчын, у сваю чаргу, важную ролю адыгрываюць аксітацын (гармон прыхільнасці і эмацыйнай блізкасці, які актывізуецца падчас інтымнай блізкасці і спрыяе адчуванню сувязі) і сератанін, а падчас аргазму назіраецца прыгнечанне прэфрантальнай кары галаўнога мозгу — той самай, што адказвае за самакантроль, разважанні і выконвае ролю «ўнутранага крытыка».

Што высветлілі цяпер

Каманда даследчыкаў з Універсітэта Цукубы (Японія) і Нацыянальнага інстытута біялагічных навук у Пекіне вырашыла пайсці далей — зразумець, што адбываецца падчас самога палавога акту, паміж узбуджэннем і эякуляцыяй.

Яны правялі даследаванне на мышах, вынікі якога апублікаваў часопіс Neuron. Навукоўцы выявілі незвычайную каардынацыю двух нейрамедыятараў — ацэтылхаліну і дафаміну. Аказалася, яны працуюць у строга рытмічным узаемадзеянні і кіруюць усімі фазамі акта.

Вось што адбываецца крок за крокам:

Перад пранікненнем у мозгу актывуецца ацэтылхалін — ён нібыта дае целу «стартавы сігнал».

Калі пачынаецца пранікненне, у працу ўключаецца дафамін. Яго імпульсы супадаюць па частаце з рытмам рухаў таза.

Калі заблакаваць адзін з гэтых нейрамедыятараў, верагоднасць пранікнення або эякуляцыі зніжаецца.

Калі ўзмацніць ацэтылхалін падчас пранікнення, эякуляцыя надыходзіць амаль імгненна, а частата дафамінавых імпульсаў рэзка падае — гэта, відаць, і ёсць сігнал завяршэння.

Камп’ютарнае мадэляванне пацвердзіла: уся сістэма працуе дзякуючы тонкаму балансу і ўзаемнай рэгуляцыі гэтых двух рэчываў.

Прасцей кажучы: ацэтылхалін запускае працэс, дафамін задае рытм, а разам яны вызначаюць фінал. Без узгодненай працы гэтых элементаў нічога не адбываецца.

А пры чым тут чалавек?

Зразумела, не ўсё, што працуе ў мышэй, можна аўтаматычна перанесці на людзей. Але нейрабіялагічныя механізмы, звязаныя з дафамінам і ацэтылхалінам, у сысуноў шмат у чым падобныя.

Паколькі ацэтылхалін, як мяркуецца, адыгрывае ключавую ролю ў запуску эякуляцыі, фармакалагічнае ўздзеянне на гэты нейрамедыятар можа стаць асновай новых прэпаратаў для мужчын, якія церпяць ад заўчаснай або, наадварот, надта запаволенай эякуляцыі.

Але магчымыя і іншыя медыцынскія прымяненні. Напрыклад, пры хваробе Паркінсана, калі ўзровень дафаміну парушаны, часта назіраюцца сэксуальныя дысфункцыі. Новыя веды могуць дапамагчы палепшыць тэрапію гэтых спадарожных сімптомаў.

Таксама адкрыццё можа быць карысным пры псіхіятрычных станах, дзе дафамін адыгрывае важную ролю — у прыватнасці, пры ангеданіі (страце здольнасці адчуваць радасць) або іншых расстройствах, звязаных з адсутнасцю жадання і задавальнення.

Каментары3

  • Santa Veronica
    10.04.2025
    Гэта ведаць нам карысна
    У змаганьні з глабалізмам.
    А яшчэ карысна нам
    Пасля працы па 100 грам.
  • Man
    10.04.2025
    Все просто "как бы не залететь"
  • Таксама навуковец
    10.04.2025
    У сетцы ёсць ролік, яшчэ пачатку нулявых, які адзін лабарант запісаў з лабаранткай прама ў тамографе. Не ведаю, колькі дубляў прыйшлося зрабіць, каб якасна вытрымаць плоскасць. Ці можа там ассістэнт карэктаваў па ходу)

    Навукоўцы-сэксолагі пацвердзілі, што даведаліся шмат нюансаў з гэтага самаробнага эксперыменту!

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах9

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць