Грамадства33

Дэпутаты з «Альтэрнатывы для Германіі» наведалі ПВТ у Мінску

У пачатку красавіка беларускі Парк высокіх тэхналогій наведала дэлегацыя Ландтага Баварыі на чале з членам камітэта па навуцы і мастацтве Ульрыхам Зінгерам, які з’яўляецца прадстаўніком правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», паведамляе ПВТ.

Фота: ПВТ

У Парку адзначылі, што «дэпутаты зямельнага парламента азнаёміліся з гісторыяй развіцця беларускай IT-галіны, унёскам кампаній ПВТ у эканоміку краіны, а таксама з найбольш вядомымі лічбавымі рашэннямі, распрацаванымі ў Беларусі і вядомымі ў свеце».

«Госці Парку пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэта не першы выпадак, калі дэпутаты АдГ праяўляюць цікавасць да Беларусі. У жніўні мінулага года прэзідыум парламента зямлі Саксонія ў Германіі наклаў штраф на дэпутата ад АдГ Ёрга Дорнау за яго бізнэс у Беларусі — кампанію ТАА «Цыбулька-БЕЛ». У верасні 2024 года беларускія СМІ паведамлялі, што на цыбульнай плантацыі Дорнау працавалі, у тым ліку, беларусы, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў, дадае DW-Bielarus.

Каментары3

  • Zer Gutt
    10.04.2025
    "Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером".
  • 1
    10.04.2025
    какая страна, такое и айти
  • Мх
    10.04.2025
    Яны з кожнага праса равуць пра "фашызм", і адначасова прымаюць праварадыкальных (амаль што нацыянал-сацыялістаў) з Германіі. Што тут сказаць "прынцыповая" пазіцыя.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ1

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр9

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ1

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць