Каханне і сэкс

Мішэль Абама пракаментавала нядаўнюю адсутнасць на палітычных мерапрыемствах і чуткі пра развод

Гаворачы пра сваё жыццё за межамі Белага дома на працягу васьмі гадоў з двума дарослымі дзецьмі, Мішэль Абама расказала ў падкасце Work in Progress, што цяпер яна мае магчымасць кіраваць сваім уласным календаром і можа рабіць «выбар для сябе».

Мішэль і Барак Абама. Фота: Mark Wilson / Getty Images

У апошні час стаў заўважны няўдзел былой першай лэдзі ў розных каляпалітычных мерапрыемствах. 

Мішэль Абама, у ліку іншага, прапусціла цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа, а таксама дзяржаўныя пахаванні былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў студзені гэтага года.

З'явіліся чуткі пра развод з былым прэзідэнтам ЗША. 

Мішэль Абама абвергла чуткі пра магчымы развод з былым прэзідэнтам Баракам Абамам.

Яна патлумачыла, што яе рашэнне не прысутнічаць на гэтых падзеях было звязана з жаданнем прысвяціць час сабе, і гэта не сведчыць пра праблемы ў шлюбе. ​

«Цяпер у мяне ёсць уласны каляндар, і менавіта гэтым я і займалася сёлета. Гэта быў сапраўды яскравы прыклад таго, як я сама бачу тое, што павінна зрабіць, — разумееце, не навешваючы нейкіх ярлыкоў. Я вырашыла рабіць тое, што лепш для мяне самой, а не тое, што я павінна рабіць, не тое, што, як я думала, іншыя людзі чакаюць ад мяне», — распавяла пра змены Мішэль Абама.

Яна дадала, што спачатку адчувала пачуццё віны, калі казала «не» і адмаўлялася ад некаторых абавязкаў, якія чакалі ад яе, як ад былой першай лэдзі.

«Гэта тое, з чым мы, жанчыны, сутыкаемся — страх расчараваць людзей. Настолькі, што сёлета людзі не маглі нават уявіць, што я прымаю рашэнне для сябе, і таму вырашылі, што мы з мужам разводзімся», — сказала Мішэль.

Яна падкрэсліла, што пасля сыходу з Белага дома і сталення дачок яна атрымала магчымасць прымаць рашэнні самастойна:​ «Гэта першы раз у маім жыцці, калі ўсе мае рашэнні прымаюцца мной самой».

Мішэль таксама звярнула ўвагу на тое, што грамадства часта негатыўна ўспрымае, калі жанчыны дзейнічаюць незалежна:​

«Калі гэта не адпавядае стэрэатыпам таго, што людзі лічаць, што мы павінны рабіць, гэта атрымлівае негатыўную і жахлівую ацэнку».

Раней Барак Абама прызнаў, што яго прэзідэнцтва аказала ўплыў на іх шлюб, што ён знаходзіцца ў «глыбокай запазычанасці перад сваёй жонкай» і спрабуе гэта выправіць, праводзячы з ёй больш часу. ​

У студзені і сам былы прэзідэнт вымушаны быў абвяргаць чуткі пра развод з жонкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць