Здарэнні44

Мужчына зламаў нос судовай выканаўцы, якая прыйшла спагнаць доўг у 32 рублі

Але, як высветлілася пазней, гэта быў не адзіны эпізод гвалту ў ягонай гісторыі.

Восенню мінулага года ў Бабруйску судовая выканаўца абыходзіла даўжнікоў. Дзверы адной з кватэр адчыніў мужчына, які адразу заявіў: пра ніякі падатак на нерухомасць ён не чуў і 32 рублі плаціць не збіраецца, паведамляе «Магілёў анлайн».

Супрацоўніца прапанавала арыштаваць маёмасць, але нападпітку бабруйчанін такога варыянта не прыняў. Пачалася сварка, якая хутка перарасла ў бойку. З кватэры даўжніка жанчына трапіла ў прыёмны пакой з разбітым тварам і зламаным носам

Падчас расследавання высветлілася, што гэта не першы выпадак гвалту: некалькі месяцаў мужчына зняважаў былую жонку — таксама зламаў ёй нос і пакідаў сінякі.

На судзе мужчына віну прызнаў часткова. Біў судовую выканаўцу нібыта не ведаючы, што яна пры выкананні абавязкаў. А гвалт у дачыненні да жонкі патлумачыў як «абарону» — маўляў, адказваў на яе ўдары.

Суд прызначыў бабруйчаніну 2,5 года абмежавання волі («хіміі»). Таксама ён мусіць выплаціць пацярпелай судовай выканаўцы 5 000 рублёў.

Каментары4

  • Выканаўца
    10.04.2025
    Не шкадуе "улада" тых, хто ім грошы спаганяе. За мусара б далі болей, а то і судзілі б як замах на забойства.
  • Тэкля
    10.04.2025
    Арыштаваць маёмасць за 32 рублі... Ну вось такая рэакцыя ў адказ
  • Стоп гвалт
    11.04.2025
    Пажадаю мужчыне трываласьці ў яго жыццёвых выпрабаваннях!
    Не заўсёды гвалтам можна адказваць на гвалт, нават калі праўда за табой.
    Калі жонка пачынае распускаць рукі, то лепей ўсёж такі развесціся з пачварай, а не адказваць на яе правакацыі.
    Ну а апошняя напэўна таксама мабыць адчула ўседазволеннасьць, за што і атрымала.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць