Свет22

Штучны інтэлект будзе выяўляць патэнцыйных забойцаў у Вялікабрытаніі. Крытыкі называюць гэта антыўтопіяй

Міністэрства юстыцыі Вялікабрытаніі працуе над праграмай па «прадказанні забойстваў». Алгарытмы штучнага інтэлекту будуць выяўляць патэнцыйных забойцаў сярод ужо асуджаных злачынцаў. Крытыкі назвалі праект жудасным і антыўтапічным, піша Бі-бі-сі.

Асоба Джэка Патрашыцеля, які арудаваў у лонданскім раёне Уайтчэпел у 1888 годзе так і засталася невядомай. Кадр з фільма 1988 года, дзе Майкл Кейн сыграў інспектара паліцыі. На 2025 года плануецца новы фільм нібыта з Бенедыктам Камбербэтчам у галоўнай ролі

Брытанскай некамерцыйнай арганізацыі па абароне грамадзянскіх свабод Statewatch удалося даведацца падрабязнасці праекта з дакументаў, атрыманых праз запыты паводле Закону аб свабодзе інфармацыі. Праект быў заказаны офісам былога прэм’ер-міністра Рышы Сунака. Першапачаткова ён называўся «праектам прагназавання забойстваў», але яго назву змянілі на «абмен данымі для паляпшэння ацэнкі рызыкаў».

Алгарытмы будуць аналізаваць заканамернасці ў даных пра злачынствы, учыненыя да 2015 года, на падставе афіцыйных крыніц, сярод якіх Служба прабацыі і паліцыя горада-графства Вялікі Манчэстэр на паўночным захадзе Англіі.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, будуць выкарыстоўвацца персанальныя даныя тых, у каго была хаця б адна судзімасць. Аднак група Statewatch сцвярджае, што аналізаваныя даныя ўключаюць інфармацыю і пра людзей, якія ніколі не былі асуджаныя, напрыклад, ахвяры хатняга гвалту і людзі, што спрабавалі здзейсніць суіцыд або займаліся селфхармам (самапашкоджаннем).

Як піша Telegraph, апрацоўваная інфармацыя ўключае імёны, даты нараджэння, пол, этнічную прыналежнасць і ідэнтыфікацыйныя нумары людзей у нацыянальнай паліцэйскай базе даных. Падазрэнні Statewatch, адзначае выданне, заснаваныя на пагадненні аб абмене данымі паміж Міністэрствам юстыцыі і паліцыяй Вялікага Манчэстэра. Раздзел пра тыпы персанальных даных, якія паліцыя перадае ўраду, уключае не толькі інфармацыю пра крымінальныя злачынствы, але і, напрыклад, узрост, калі чалавек упершыню стаў ахвярай (у тым ліку сямейнага гвалту), і калі ўпершыню меў кантакт з паліцыяй. Перадаюцца і такія адчувальныя даныя, як інфармацыя пра псіхічнае здароўе, залежнасці, селфхарм, спробы суіцыду, інваліднасць і іншыя «маркеры здароўя, якія меркавана маюць істотную вартасць для прагназавання».

Сафія Ліял, даследчыца Statewatch, назвала праект жудасным і антыўтапічным.

«Зноў і зноў даследаванні паказваюць, што алгарытмічныя сістэмы для прагназавання злачынстваў спачатку памылковыя, — заявіла яна Guardian. — Гэтая апошняя мадэль, якая выкарыстоўвае даныя нашай інстытуцыйна расісцкай паліцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, умацуе і ўзмоцніць структуральную дыскрымінацыю, што ляжыць у аснове крымінальнай юстыцыі».

На яе думку, гэта толькі ўзмоцніць перадузятасць у дачыненні да расавых і малазабяспечаных супольнасцяў, а выкарыстанне адчувальных даных выклікае трывогу.

У Міністэрстве юстыцыі Вялікабрытаніі, тым не менш, заяўляюць, што праект носіць выключна даследчыцкі характар.

«Ён быў распрацаваны з выкарыстаннем існых даных, якія знаходзяцца ў распараджэнні Службы прабацыі і турмаў, а таксама даных паліцыі пра асуджаных злачынцаў», — запэўніў афіцыйны прадстаўнік Мінюста. Паводле яго слоў, праект павінен дапамагчы лепш зразумець рызыку гвалтоўных злачынстваў сярод тых, хто знаходзіцца на прабацыі.

Міністэрства заявіла, што Служба прабацыі і турмаў ужо выкарыстоўвае інструменты ацэнкі рызыкі, і гэты праект праверыць, ці палепшыцца ацэнка рызыкі з дабаўленнем новых крыніц даных, уключаючы паліцэйскія.

Справаздача пра гэта будзе апублікаваная ў бліжэйшы час, абяцае Мінюст Вялікабрытаніі.

Каментары2

  • Ёсік
    10.04.2025
    Кінематограф прадракае будучыню. Том Круз граў у фільме, дзе арыштоўваюць мужыка, бо ён праз некалькі дзён зьбіраўся некага забіць. Так ім падказала нейкая праграма.
  • Клясыка
    11.04.2025
    Сэрыял на 5 сэзонаў пра гэта ёсьць -- Person of Interest

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе2

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе2

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць