Грамадства66

«Вырашылі, што варта менш камунікаваць». Пра што пляткараць між сабой калегі Гарбачова-Макавеева па «Варгеймінгу»

Фігурант расследавання «Нашай Нівы», у якога знайшоўся пашпарт прыкрыцця, — супрацоўнік «Варгеймінга» Фёдар Гарбачоў. Распыталі яго калег пра тое, што думаюць супрацоўнікі кампаніі пра гісторыю мужчыны.

Офіс Wargaming. Фота: vkplay.ru

Фёдар Гарбачоў цяпер працуе на праекце Cold War. Гэта новы праект Wargaming, які толькі праходзіць стадыю тэстаў.

Таму большая частка супрацоўнікаў не надта перасякаецца з Гарбачовым.

На тэкст «Нашай Нівы» рэакцыя нервовая. Не ўсе супрацоўнікі Варгеймінга вераць у факты ў расследаванні пра свайго калегу. Некаторыя лічаць, што яго маглі падставіць, стварыўшы яму пашпарт прыкрыцця. Іншыя прызнаюць, што пашпарт прыкрыцця — гэта жалезны доказ, таму сумневаў быць не можа.

Суразмоўцы ахарактарызавалі Гарбачова як разумнага чалавека, які шмат што ведае, у тым ліку шмат розных моваў і цікавых гістарычных фактаў, а нядаўна скончыў курсы літоўскай і паспяхова здаў іспыт. Ён — гістарычны кансультант на праекце Cold War.

Больш за ўсё супрацоўнікі перажываюць за тое, што маглі абмяркоўваць з Гарбачовым канфідэнцыйную інфармацыю. «Людзі спрабуюць узгадаць, хто і што яму казаў, што ён пытаўся і што ўвогуле абмяркоўвалі. Людзі напружаныя, бо ў яго прысутнасці выказваліся свабодна», — кажуць суразмоўцы.

Таксама супрацоўнікаў «Варгеймінга» непакоіць тое, што ў апошні час узніклі праблемы з міграцыяй — некалькіх супрацоўнікаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспекі і загадалі выехаць з Літвы. Яны лічаць, што праз кейсы кшталту Гарбачова могуць пастрожыць праверкі на атрыманне дазволаў на жыхарства, а і цяпер іх выдачу затрымліваюць і рэгулярна адмаўляюць.

Многія калегі лічаць, што лепш не камунікаваць да высвятлення абставінаў, хоць і невядома, па якіх тэмах Гарбачоў мог супрацоўнічаць са спецслужбамі Беларусі. Абмяркоўваецца і тое, ці звольняць Гарбачова — усё ж інфармацыя пра пашпарт прыкрыцця выклікае шмат пытанняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • геймстрим
    05.04.2025
    Такой паспорт на жданах любой лох может себе купить (сарказм)
  • Амбудсмэн Агенцыі Дому Цэнтра Каардынацыі Правоў Чалавека
    05.04.2025
    Ці будзе каментар ад процьмы "праваабаронцаў" наконт пададзенай імі заявы на гэтага чэла ў кампетэнтныя органы Летувы ў абарону беларусаў? Альбо, як заўсёды, беларусы палямантавалі наконт агентуры і працягнулі бульбу чысціць?
  • Нет на картах никакой "Летувы", фантазер
    05.04.2025
    Амбудсмэн Агенцыі Дому Цэнтра Каардынацыі Правоў Чалавека, Мамкин

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць