Свет11

Трамп працягнуў працу TikTok у ЗША яшчэ на 75 дзён

Прэзідэнт ЗША ў пятніцу працягнуў на 75 дзён тэрмін, на працягу якога кітайская тэхналагічная кампанія ByteDance павінна прадаць амерыканскія актывы свайго папулярнага дадатку TikTok у ЗША некітайскаму пакупніку.

Інакш яна сутыкнецца з забаронай на дзейнасць у ЗША, якая павінна была ўступіць у сілу яшчэ ў студзені, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Вясной 2024 года Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса ўхваліла закон, які дазваляе забараніць выкарыстанне сацыяльнай сеткі TikTok у ЗША, калі яе амерыканскае падраздзяленне не будзе вылучана з кампаніі ByteDance, якая валодае TikTok.

Заканадаўцы ўказвалі на рызыку таго, што кітайскі ўрад можа выкарыстоўваць TikTok для шпіянажу за амерыканцамі і правядзення схаваных аперацый уплыву. Закон, прыняты з пераважнай двухпартыйнай падтрымкай, падпісаў тагачасны прэзідэнт Джо Байдэн.

Забарона на TikTok у ЗША павінна была ўступіць у сілу 19 студзеня 2025 года, але была працягнута Трампам да 5 красавіка адразу пасля яго інаўгурацыі. У пятніцу Трамп сказаў, што яго адміністрацыя знаходзіцца на сувязі з чатырма рознымі кампаніямі наконт магчымай здзелкі з TikTok. Што гэта за кампаніі, ён не ўдакладніў.

«Здзелцы патрабуецца больш часу, каб забяспечыць падпісанне ўсіх неабходных пагадненняў», — напісаў Трамп у сацыяльных сетках, тлумачачы сваё рашэнне аб працягу працы TikTok у ЗША.

ByteDance пацвердзіла, што вядзе перамовы з амерыканскімі ўладамі, але заявіла, што пакуль засталіся нявырашанымі некаторыя «ключавыя пытанні». Акрамя таго, неабходнае ўхваленне здзелкі ўладамі КНР, якія незадаволеныя тарыфнай палітыкай прэзідэнта ЗША і прымаюць меры ў адказ.

Трамп намякнуў на магчымасць таго, што TikTok можа стаць часткай больш шырокай здзелкі з Кітаем, магчыма, у абмен на змяншэнне імпартных пошлін.

Абмяркоўваецца магчымасць, пры якой цяперашнія амерыканскія інвестары ByteDance змогуць працягнуць свае інвестыцыі ў незалежную кампанію TikTok, у якую таксама ўвойдуць новыя інвестары, такія як Oracle і Blackstone.

Існуе таксама нявызначанасць адносна алгарытму TikTok, які можа застацца пад кантролем ByteDance, што супярэчыць духу амерыканскага закона аб бяспецы. Эксперты падкрэсліваюць, што TikTok без свайго алгарытму губляе большую частку сваёй каштоўнасці.

Каментары1

  • Владислав
    05.04.2025
    Гэта можна працягваць да бясконцасці. Асабліва пасля таго, як Трамп звольніў кіраўніка Агенцтва нацыянальнай бяспекі.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць