Навука і тэхналогіі88

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг

Кампанія Ілана Маска Neuralink адкрыла глабальны набор удзельнікаў для выпрабаванняў нейраімплантаў. Добраахвотнікаў для гэтага эксперыменту шукаюць па ўсім свеце.

Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Для медыцынскіх эксперыментаў кампаніі патрабуюцца пацыенты з паралічом верхніх і ніжніх канечнасцяў, выкліканым траўмай спіннога мозгу або бакавым аміятрафічным склерозам (хваробай, на якую хварэў Стывен Хокінг).

Тэхналогія, якая дазваляе, напрыклад, кіраваць камп'ютарам або смартфонам сілай думкі, ужо апрабаваная на трох пацыентах з паралічом канечнасцяў ў ЗША. Neuralink паведамляе, што ўсе тры ўдзельнікі дэманструюць стабільныя вынікі.

Цяпер Neuralink пашырае гарызонты, запрашаючы людзей з квадрыплегіяй — поўнай стратай кантролю над рукамі і нагамі — з розных краін далучыцца да шасцігадовага даследавання. Імплантат, памерам крыху большы за манету, ужыўляецца ў мозг і ўлоўлівае сігналы нейронаў, пераўтвараючы іх у каманды для прылад.

Каментары8

  • .
    05.04.2025
    Антыўтопія кіберпанк. Экстравагантны фінансіст з маргінальнымі паводзінамі, які любіць зігаваць, вырашае заняцца біятэхналогіямі.
    Безнадзейна хворыя людзі аддаюць яму кантроль над сваім мозгам на 6 год. Здаецца, што за гэты час можа пайсці не так?.. Трылер, ад якога немагчыма прачнуцца, бо ён рэальнасць.
  • Žvir
    05.04.2025
    Chutka jamu samomu amierykancy ŭžyviać čyp u hluzdy, i Trampu zaadno, tam užo pratesty prachodziać...
  • Лапідарны геній
    05.04.2025
    Зеня, гэта геніяльная ідэя ад генія Маска і ніякай распусты. Ты гатовы?

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць