Свет

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

Пскоўскі гарадскі суд прызначыў намесніку старшыні расійскай партыі «Яблык» Льву Шлосбергу 11 гадоў і адзін месяц калоніі агульнага рэжыму. 63‑гадовага палітыка прызналі вінаватым у паўторнай «дыскрэдытацыі» расійскай арміі і распаўсюджванні так званых «фэйкаў» пра вайну Расіі супраць Украіны.

Леў Шлосберг

Падставай для абвінавачання ў распаўсюджванні «фэйкаў» стаў зроблены Шлосбергам у лютым 2022 года рэпост у Telegram публікацыі «Эха Москвы» з вокладкай брытанскай газеты Daily Mirror. На выяве былі намаляваныя акрываўленая жанчына і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а подпіс абвяшчаў: «Яе кроў… Яго рукі». Пры гэтым пазней высветлілася, што самой публікацыі ў момант рэпоста яшчэ не існавала.

Другую крымінальную справу супраць палітыка распачалі пасля яго выступу на дэбатах, дзе Шлосберг выступаў за як мага больш хуткае спыненне вайны. Ён таксама крытыкаваў кіраўніцтва Пскоўскай вобласці.

Сам Шлосберг сваёй віны не прызнаў.

У партыі «Яблык» заявілі, што будуць дамагацца спынення пераследу Шлосберга ўсімі законнымі спосабамі. У партыі назвалі прысуд трагедыяй для сучаснай расійскай судовай сістэмы і адзначылі, што палітык атрымаў 11 гадоў калоніі за публічныя выказванні на карысць спынення агню, захавання жыцця людзей і крытыку ўладаў.

Шлосберг знаходзіцца пад пераследам расійскіх уладаў ужо некалькі гадоў. З чэрвеня 2025 года ён быў пад хатнім арыштам, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА. У гэты ж перыяд Расфінманіторынг уключыў палітыка ў спіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў».

Раней Шлосберга некалькі разоў штрафавалі паводле адміністрацыйных артыкулаў аб «дыскрэдытацыі» арміі. Акрамя таго, у лістападзе суд прызначыў яму 420 гадзін абавязковых работ па крымінальнай справе аб невыкананні абавязкаў «замежнага агента». Гэты статус яму прысвоілі ў 2023 годзе.

Шлосберг заставаўся адным з нямногіх расійскіх апазіцыйных палітыкаў, якія працягвалі жыць у Расіі і адкрыта выступаць супраць вайны.

У канцы чэрвеня іншага намесніка старшыні «Яблыка» — былога дэпутата Маскоўскай гарадской думы Максіма Круглова — асудзілі да сямі гадоў калоніі таксама па справе аб так званых «ваенных фэйках». Падставай сталі яго публікацыі пра разню ў Бучы і гібель мірных жыхароў Марыупаля ў выніку расійскага ўварвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць