28-гадовага хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Што за ён?
Аляксею Шпакоўскаму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі. Яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў».

Аляксей Шпакоўскі. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»
Аляксею Шпакоўскаму 28 гадоў. Ён пінчук, адвучыўся ў Палескім дзяржаўным універсітэце на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця. Захапляецца музыкай — яго сацсеткі амаль цалкам складаюцца з рэпостаў музыкі ў розных стылях і допісаў пра музыку.
Хлопца асудзілі ў Пінскім гарадскім судзе 28 лістапада 2024 года за ўдзел у пратэстах па ч. 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу — «удзел у масавых беспарадках». Яму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі, але прысуд невядомы.
Нядаўна Шпакоўскага дадалі ў спіс «тэрарыстаў» — цяпер нават сваякі не могуць дасылаць яму грашовыя пераводы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары