Грамадства11

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў

Рэстаран-клуб The One на Зыбіцкай здзівіў гараджан незвычайнай акцыяй. Усім ветэранам, якія прыйдуць у госці, бясплатна прапаноўвалася пакаштаваць святочны сэт з гарэлкай і саленнямі. Прапанова была ўспрынятая каментатарамі неадназначна, піша «Анлайнер».

Карыстальнікам аказалася цяжкавата ўявіць ветэранаў, якія прыходзяць на Зыбіцкую, каб выпіць чарачку ў гонар свята. Асабліва ўлічваючы, што іх сярэдні ўзрост — 99 гадоў.

Поўны склад «ветэранскага» сэта выглядае так:

  • 2 чаркі кропавай гарэлкі;
  • кавалачкі салёнага сала;
  • агурочкі з бочкі;
  • квашаная капуста;
  • чорны хлеб з кменам;
  • пучок зялёнай цыбулі.

Акрамя ідэі з сэтам, The One таксама паклікаў абсалютна ўсіх ахвотных 9 мая ў 13.00 бясплатна пакаштаваць салдацкай кашы.

Пазней рэстаран усё ж адрэдагаваў пост і змяніў умовы акцыі. Цяпер сэт 9 мая зможа атрымаць у падарунак любы госць пры заказе дзвюх і больш гарачых страў. Тым не менш старая прапанова ўжо паспела разляцецца па інтэрнэце.

Вось як пракаментавалі гэтую гісторыю ва ўстанове:

«Мы спяшаліся парадаваць мінчукоў да свята і ў спешцы ўзгадненняў сапраўды наблыталі з прапановай. Нам прыемна, што блогеры так хутка падхапілі і распаўсюдзілі нашу ідэю. Хутчэй, чым мы паспелі ўсё ўсвядоміць і паправіць. Тым не менш, калі хтосьці з ветэранаў усё ж дойдзе да нас у госці — мы абяцаем з радасцю пачаставаць яго любой стравай цалкам бясплатна», — адказалі прадстаўнікі The One. 

Каментары1

  • Марта
    08.05.2025
    Ага, мінчукоў...

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць