У выніку крушэння верталёта на Манхэтэне загінуў кіраўнік іспанскага падраздзялення Siemens з сям'ёй
У інтэрнэце публікуюць фатаграфію, зробленую перад палётам: на ёй Агусцін Эскабар зняты разам з жонкай і трыма дзецьмі.

Сям’я збіралася на экскурсію над Нью-Ёркам па папулярным турыстычным маршруце.
Верталёт упаў у ваду 10 красавіка каля 15:17 па мясцовым часе.
Што стала прычынай крушэння, пакуль невядома. Момант падзення верталёта трапіў на відэа відавочцаў.
HELICOPTER CRASHES INTO HUDSON RIVER.pic.twitter.com/GlpYLmXBY3
Верталёт упаў каля самага гістарычнага цэнтра Нью-Ёрку, каля Ніжняга Манхэтэна, але на процілеглым беразе ракі Гудзон, на якім знаходзіцца Нью-Джэрсі-Сіці.
Камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэсіка Ціш распавяла на прэс-канферэнцыі, што верталёт належаў фірме New York Helicopters («Верталёты Нью-Ёрку»), якая арганізоўвала палёты над горадам для турыстаў.
Паводле звестак сайта FlightRadar, да катастрофы верталёт здзейсніў некалькі палётаў уздоўж Манхэтэна і Гудзона, кожны раз узлятаючы з верталётнай пляцоўкі ў Ніжнім Манхэтэне і вяртаючыся на яе.
Каментары