Грамадства22

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі

Алену судзілі паводле артыкулу 411.

Фота: Вясна

Алену Лазарчык пакаралі дадатковым тэрмінам зняволення на паўтара года, піша Белсат.

Пакуль невядомая дата вынясення прысуду, але вядома, што Алену Лазарчык судзілі паводле артыкулу 411 — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». На судзе Алена адмовілася ад паслуг адваката. Жанчыну пакаралі дадатковым тэрмінам зняволення — 1,5 года.

Алена Лазарчык стала другой палітзняволенай жанчынай, якую судзілі паводле артыкулу 411. Першаю была Паліна Шарэнда-Панасюк.

Алену Лазарчык трымаюць за кратамі з 30 снежня 2021 года. Яе пакаралі зняволеннем на 8 гадоў паводле некалькіх артыкулаў: «народны» артыкул 342 за ўдзел у пратэстах, а таксама 130 — распальванне варожасці, 361-1 — удзел у экстрэмісцкім фармаванні, 368 — знявага Лукашэнкі.

Адміністрацыя жаночай калоніі № 4 склала пратаколы за нібыта парушэнне правілаў унутранага распарадку. Вядома, што адміністрацыі калоні1 даволі часта выкарыстоўваюць артыкул 411 у дачыненні палітвязняў, але суды звычайна караюць абвінавачаных годам зняволення. Для Алены Лазарчык абралі больш жорсткае пакаранне. Цяпер Алена ў СІЗА № 3 у Гомелі.

Крыніцы «Белсату» паведамілі, што Алена не падавала скаргі на прысуд, таму яе могуць этапаваць у калонію найбліжэйшым часам. Не выключана, што яе могуць накіраваць адбываць пакаранне ў папраўчую калонію № 24, што ў Зарэччы Рэчыцкага раёну на Гомельшчыне.

У Алены на волі застаюцца дзеці, у тым ліку адзінаццацігадовы сын.

Каментары2

  • Удакладню
    18.04.2025
    У вас памылка: другой, на каго навесілі 411, была ў 2022 Вікторыя Кульша, у 2023 Алена Гнаўк, у 2024 Вольга Маёрава, цяпер у 2025 Алена Лазарчык. Такім чынам, рэжым выпрацаваў сыстэму штогадовай перапраўкі самых нязломных жанчынаў-палітзьняволеных у канцлагер #4.
  • Удакладняй годна
    19.04.2025
    Удакладню, не трэба тут выкарыстоуваць слова "самыя", бо гэта абясцэньвае ахвяру iншых жанчын

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць