Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ, паводле якога Аляксандр Канюк вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі.

Паслом у Арменіі Аляксандр Канюк стаў восенню 2020 года. Перад тым ён з 20 верасня 2011-га па 9 верасня 2020 года быў генеральным пракурорам Беларусі. Зняты са сваёй высокай пасады ён быў праз месяц пасля пачатку маштабных пратэстаў у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Відаць, у тых умовах ён не апраўдаў ускладзеных на яго чаканняў, хоць прамой бачнай збоку нелаяльнасці не праяўляў. На месца Канюка генпракурорам быў прызначаны Андрэй Швед, які трымае гэтую пасаду дагэтуль.
Ці атрымае Аляксандр Канюк новую пасаду, пакуль не паведамляецца. Паколькі яму ўжо 64 гады, то можа быць адпраўлены і на пенсію.
Акрамя Аляксандра Канюка, Лукашэнка вызваліў ад пасады яшчэ аднаго дыпламата — ужо былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Гане, Камеруне і Кот-Д'івуары Вячаслава Брыля.
Каментары
служитьприслуживать в такое замечательное время, когда ему военному за эти пятнадцать лет довелось побыть судьёй, генпрокурором и послом.