Пантонны мост цераз Дзвіну ў Бешанковічах навялі вайскоўцы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Фота: Ваяр
Без пераправы людзям у гэтай мясцовасці даводзіцца выкарыстоўваць лодкавы транспарт або аб'язную дарогу даўжынёй каля 100 кіламетраў. Пантонны мост дазволіць мясцовым жыхарам зручна перапраўляцца праз раку прынамсі ў летні сезон, да надыходу зімы.

Фота: Ваяр
Наведзены пантонны мост даўжынёй больш за 150 метраў і вытрымлівае нагрузку каля 20 тон.
Каментары
Пры гэтым не заўсёды ўдала: калі вада моцна падымаецца, не пантон не заедзеш.
У Верхнядзвінске доўгі час таксама быў пантонны мост, пакуль бетонны не пабудавалі.