У парку імя Горкага ва ўсіх касах можна будзе набыць білеты на любы атракцыён
Гэта дапаможа скараціць чэргі. Пры спрыяльных умовах надвор’я атракцыёны пачнуць працу ў канцы красавіка, пішуць Мінск-навіны.

Зараз парк імя Горкага перажывае сур’ёзныя змены. Месцу вернуць ранейшы выгляд. На тэрыторыі з’явяцца 39 гандлёвых аб’ектаў у адзіным стылі.
Таксама дадаткова абсталююць 12 пляцовак для выязнога гандлю падчас мерапрыемстваў. Акрамя таго, работы па прывядзенні ў належны стан гандлёвых аб’ектаў цяпер вядуцца і ў парку імя Чэлюскінцаў.
Каментары